Грамадства2323

Мелказёраў: У мяне расплюшчваліся вочы, што мы ніякія не рускія са знакам якасці. Але прымушаць да беларускасці не атрымаецца

«У мяне таксама быў перыяд, калі мяне «пакусаў Зянон».

Мікіта Мелказёраў Никита Мелкозёров Nikita Melkozerov
Мікіта Мелказёраў. Скрын відэа: freekuhar / YouTube

Блогер Мікіта Мелказёраў у ютуб-праекце «Ператрэм з Халезіным» падзяліўся сваім поглядам на шляхі папулярызацыі беларускасці.

«Мне б вельмі хацелася наконт прапаганды беларускага не быць таксічным», —

адзначыў Мелказёраў і расказаў, што ў яго быў перыяд, калі ён выказваў радыкальныя погляды адносна шляхоў пашырэння беларускай мовы і культуры.

«У мяне таксама быў перыяд, калі я дазнаваўся. У мяне расплюшчваліся вочы, што мы ніякія не рускія са знакам якасці. Я разумею, якая гэта агулам атрута, наколькі якасная атрута. І зразумела, у мяне здарыўся перыяд, калі мяне, як я гэта называю, «пакусаў Зянон» і пачалася агрэсія, што мы сваімі рукамі нібыта здаём гэтую краіну. І з-за палітычнай кан'юнктуры мы супер блізка падышлі да гэтай мяжы», — расказвае Мелказёраў.

«Я разумею, што так ты Беларусь беларусам не прадасі. (…) Я разумею, што прымушаць, трэсці неяк, што мы беларусы, давай размаўляй па-беларуску, давай глядзі беларускі ютуб, давай глядзі беларускія кніжкі, не атрымаецца. Таму проста спакойна, шляхетна, стылёва паказваць, што гэта ёсць.

Я, на шчасце ці на жаль, не міністэрства прапаганды ці міністэрства беларушчыны новай ці нейкай старой Беларусі. Я займаюся сваім кантэнтам і, як казаў Макс Корж, «просто делаю свое музло».

Мелказёраў заўважыў, што калі пачынаў новы праект па гісторыі, то яму было важна, каб ён не быў такі, як шмат праектаў да гэтага — калі добрая інфармацыя ў кепскай падачы.

«Агулам у беларускага (гэта таксама навязана) быў такі шлейф чагосьці сялянскага (хаця не бачу ніякай праблемы ў сялянстве, гэта таксама можа быць шляхетна, трэба любіць свае карані), але чагосьці маргінальнага. (…) Не, класнае можа быць беларускае. Абсалютна».

Мелказёраў адзначыў, што яму падабаюцца праекты, якія паказваць, наколькі беларусы крутыя.

Каментары23

  • дочка Максима Дизайнера
    01.09.2024
    сялянскае маргінальнае? ды з сяла ўся беларусчына - мова, абрады, строі, стравы і т.п.
  • блогеры паміж сабой усё пераціраюць
    01.09.2024
    "беларусы" пра беларусаў
  • Гаспадар Літоўскае зямлі
    01.09.2024
    дочка Максима Дизайнера, загуглі "сяло": вашая беларушчына з Масковіі.

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды34

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскім цырку паказалі праграму да 80‑годдзя перамогі — з сярпом, молатам і штурмам Рэйхстага13

Мінчук 30 гадоў таму забіў былога мужа сваёй каханай. Цяпер яго знайшлі і далі 12 гадоў калоніі4

Вярхоўны суд не будзе караць чалавека, калі той мацюкнецца, спатыкнуўшыся аб бардзюр7

Рыжанкоў спадзяецца на вяртанне «нармальных адносін» з Польшчай2

Мінск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?10

Дарадца прэм'ера Літвы: Мяжа з Беларуссю можа быць адкрыта раней, чым планавалася11

На Падляшшы даўно стаяць указальнікі па-беларуску. Палякі з іншых рэгіёнаў Польшчы абурыліся, ім адказалі36

Сетка мінскіх кафэ «Смажка» зноў сабрала велізарную чаргу ФОТАФАКТ3

«Байсол» запускае калядны збор для дзяцей палітвязняў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды34

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць