Грамадства

Гісторыя з хэпі-эндам: кінуты пасля фестывалю Pets Fest сабака атрымаў новы дом

Фестываль Pets Fest, які прайшоў у сярэдзіне жніўня, азмрочыўся непрыемным інцыдэнтам. Адна з наведвальніц узяла ў валанцёраў двух гадаванцаў, але праз пару гадзін пакінула іх на вуліцы. На шчасце, для сабакі Тосі гэтая гісторыя завяршылася сапраўдным хэпі-эндам. Падрабязнасці піша «Мінск-Навіны».

Кінуты пасля фестывалю на прыпынку сабака

Лёсам гадаванцаў заклапаціліся многія сталічныя валанцёры і неабыякавыя грамадзяне. Адной з іх была Алена, прадстаўнік «Грушаўка СОС». Даведаўшыся пра сабаку, якога прывязалі на прыпынку і кінулі, яна даставіла яго на ператрымку сваёй сяброўцы Наталлі з дабрачыннага аб'яднання «ЗААшанс».

— Неўзабаве пасля інцыдэнту да Наталлі прыехала маладая пара, пазнаёміліся з Тосяй і на наступны дзень забралі сабаку да сябе ў кватэру. Яны вельмі адказна падышлі да гэтага пытання і дасылаюць нам фота Тосі. Таксама знайшліся людзі, якія зацікавіліся яе сястрычкай, якая засталася ў Нясвіжы. Будзем уладкоўваць сабачку пасля стэрылізацыі, — распавяла Алена.

Для Тосі гэтая гісторыя скончылася шчасна, аднак здабыць новы дом спадзяюцца і многія іншыя жывёлы.

21 верасня па адрасе: вул. Кульман, 8/1, пройдзе дабрачынная акцыя «Хвастаты двор», дзе будуць аддаваць у добрыя рукі каля 50 катоў і сабак. Арганізатары мерапрыемства абяцаюць забаўляльную праграму для дзяцей і дарослых: майстар-класы, аніматараў, розыгрышы, аквагрым і шмат іншага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Іспаніі за чатыры хвіліны скралі Скарб Вільены — унікальныя залатыя вырабы бронзавага веку, адзіныя такія ў свеце4

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

Пайшлі чуткі пра недахоп у Мінску донарскай крыві. Медыкі пракаментавалі

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна20

У Турцыі журналістаў затрымалі за клікбейтны загаловак3

Арына Сабаленка стала амбасадаркай яшчэ аднаго брэнда2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі13

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць