Культура

БДАааа, «Песьняры»…

12 студзеня на Ўсходніх могілках Менску адкрылі помнік Уладзімеру Мулявіну. Увечары ў Белдзяржфілярмоніі дзяржаўныя «Песьняры» давалі сольны канцэрт памяці экс-лідэра калектыву.

12 студзеня на Ўсходніх могілках Менску адкрылі помнік Уладзімеру Мулявіну. Увечары ў Белдзяржфілярмоніі дзяржаўныя «Песьняры» давалі сольны канцэрт памяці экс-лідэра калектыву.

На канцэрце гучалі даўно вядомыя песьні, якія сёньня выконваюцца трыма калектывамі, што прэтэндуюць на назву. Як патлумачыў музычны кіраўнік калектыву Вячаслаў Шарапаў, бліжэй да лета дзяржаўныя «Песьняры» дадуць канцэрт, які будзе складацца на 70% з новых твораў. Таму, маўляў, выступу нельга надаваць шмат увагі.

Але на канцэрце ні на хвіліну не пакідала адчуваньне, што калектыву бракуе добрага, нават нахабнага драйву. Часта даводзіцца слухаць рок-гурты, выканаўчы ўзровень якіх куды ніжэйшы, але энэргетыкі музыка выпраменьвае аж празь берагі. Вячаслаў патлумачыў гэта спэцыфікай акустыкі: калі дадаць гучнасьці, апаратура пачынае ў гэтай залі «бубнець».

«Песьняры» гучалі хоць і зладжана, але — акадэмічна. Вакал — амаль тое самае: не чуваць было нейкай «д’ябалінкі», не ставала акцэнту на арыгінальнасьць. Ці, магчыма, такое ўражаньне выклікана падсьвядомым жаданьнем параўнаць тое, што маецца, з тым, што было?

Па-другое, у канцэрце — а гэта было прыемным сюрпрызам — удзельнічалі колькі музыкаў клясычнага складу тых, самых і назаўсёды першых «Песьняроў». Падчас выкананьня «Зачарованай» на сцэне зьявіўся піяніст Аркадзь Эскін і кампазытар Ігар Лучанок, а песьня была пададзена ў інструмэнтальнай вэрсіі з джазавымі імправізацыямі. Гучалі «Алеся», «Вераніка», але ўсе гэтыя песьні не чаплялі! Гэта нібы рэмэйк «Кінг-Конга», зьняты ў нашыя дні ў Смалівудзе з выкарыстаньнем тэхнікі гадоў здымкаў «Руіны страляюць...».

Праз колькі часу на сцэне зьявіліся знакавыя постаці калектыву: піяніст Уладзімер Мікалаеў і вакаліст Анатоль Кашапараў. Абодва яны за колькі дзён да канцэрту ў Менску выступалі ў Маскве разам зь «Песьнярамі»-«Лявонамі», якіх сабраў Аляксандар Дзямешка. Кашапараў, які не пакідае заняткі музыкай у Амэрыцы, паказаў, што знаходзіцца ў добрай вакальнай форме. Прывітаўшыся з публікай па-беларуску, ён спачатку прасьпяваў з БДА «Дзяўчынаньку-сардэньку», а ўжо потым пад мінус — фірмовую мулявінскую «Крык птушкі». Вядома, не абышлося бяз «Вологды», і ўжо потым БДА сьпявалі зноў жа знаёмае: «Дорогой длинною», «Лявоніху».

Але быў адзін момант, які літаральна зваліў мяне з ног. Усе сямёра ўдзельнікаў калектыву а капэля выканалі славуты палянэз «Разьвітаньне з радзімай». Сьпявалі добра, зладжана. Толькі палянэз гучаў... на расейскай! Большай недарэчнасьці прыдумаць немагчыма! Цікава, ці паўтораць тое музыканты на заяўленым канцэрце праз пару месяцаў?

Тое, на што здатныя цяперашнія «Песьняры», цікавіць многіх. Аншляг у залі — таму доказ. Як і тое, што за сцэнай былі заўважаны і скрыпач зь першага складу «Песьняроў» Валянцін Бадзьяраў, кампазытары Алег Моўчан і Эдуард Ханок. Безумоўна, перад цяперашнім калектывам ёсьць два шляхі: альбо заставацца своеасаблівым кавэр-бэндам, перапяваючы багатую спадчыну калектыву, альбо не імкнуцца насьледаваць і капіяваць, а шукаць уласнае аблічча. Другі шлях няпросты і нават няўдзячны, але калі гэта «Песьняры» шукалі простыя дарогі? Так што нам застаецца пачакаць. Прынамсі, да лета...

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца3

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Часам нечаканая гісторыя беларускіх гімнаў: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Пагоня», «Жыве Беларусь», «Радзіма мая дарагая», «Магутны Божа» (з ВІДЭА)12

У Брэсце спрабуюць выратаваць знясіленых аленяў з закрытага заакутка

Мінчанка хацела адсудзіць у міліцыі 7 тысяч рублёў за распаўсюд фота яе сям’і па чатах і нават дайшла да суда3

На Камароўцы з'явіліся незвычайна буйныя дурніцы1

Коля Лукашэнка ўсклаў кветкі ў Пхеньяне па просьбе Пуціна10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты31

У СІЗА ў Гомелі быў здзейснены суіцыд

Прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Днём Волі: «Ваша рашучасць і стойкасць натхняюць»5

Мацкевіч збірае палітыкаў на метадалагічную «гульню». Бабарыка едзе, Ціханоўская — пакуль не. Што адбываецца і колькі гэта каштуе?41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца3

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць