Грамадства99

Ці варта лічыць палітвязнямі затрыманых «сектантаў-экстрэмістаў»? Адказвае Леанід Судаленка

З’явілася відэа, як губазікаўцы затрымліваюць са зброяй і шчытамі 11 чалавек — гэта функцыянеры і лідары секты «РПЦ — Царская імперыя». Затрыманых абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання, і гэта першы раз, калі палітычны артыкул выкарыстоўваюць у зусім іншай сферы. Спыталі ў праваабаронцы Леаніда Судаленкі, як гэта разумець.

Фота: скрын з відэа МУС

Леанід характарызуе падзеі вакол секты як элемент перадвыбарчай зачысткі:

«Напярэдадні [прэзідэнцкіх] выбараў і выбарчай кампаніі ўлада хоча ўсё кантраляваць, а да выбараў засталося, кажуць, паўгода. У выпадку з тым, што ўладзе ўжо падкантрольнае, яна не будзе палягчаць кантроль. Маю на ўвазе праслухоўванне чыноўнікаў і ўсіх, хто можа больш-менш уплываць на сітуацыю ў краіне — яны ўсе пад поўным кантролем спецслужбаў. А тут з’яўляецца секта, непадкантрольная ўладзе.

Усё апазіцыйнае поле зачышчанае. Нязгодныя з уладай людзі ўключылі моцны рэжым унутранай самацэнзуры і проста маўчаць, жадаюць перачакаць гэты час. У краіне надзвычайная сітуацыя, і яна не можа доўга цягнуцца, рана ці позна ў краіну вернецца закон і ўсё будзе па-іншаму».

Дзяржава, упэўнены Судаленка, гатовая караць у сувязі з гэтым усё тое, што ёй непадкантрольнае. Яна будзе заглядваць не толькі ў форткі, але і ў замочную адтуліну простых людзей, каб ведаць, пра што людзі шэпчуцца напярэдадні выбараў.

Ці азначае гэта, што затрыманыя «царскаімперцы» — палітвязні? Леанід кажа, што ўсё залежыць ад артыкулаў, па якіх асудзяць гэтых людзей. На сёння ў іх дачыненні распачатыя крыміналкі з абвінавачваннем у стварэнні экстрэмісцкага фармавання і ва ўдзеле ў ім. Судаленка мяркуе, што калі не выплывуць ніякія новыя абставіны справы, затрыманых прызнаюць палітвязнямі. Калі сярод іх ёсць грамадзяне Расіі, іх перададуць у РФ. Але іншаземнае грамадзянства — не перашкода для таго, каб прызналі палітвязнем чалавека, якога асудзілі ў Беларусі.

Праваабаронца звяртае ўвагу, што членаў секты бралі штурмам сілавікі ў бронекамізэльках, са шчытамі і зброяй. Пры гэтым, калі меркаваць па відэа сілавікоў, затрыманыя наўрад ці стваралі для іх вялікую небяспеку:

«Гэтым спецслужбам і губазікам няма чым займацца. ГУБАЗ мусіць змагацца з арганізаванай злачыннасцю, але яе няма. Людзей затрымліваюць з сур’ёзным узбраеннем, як асабліва небяспечных злачынцаў, каб надаць гэтаму ўсяму выгляд, быццам гэтая служба патрэбная. А насамрэч гэтых губазікаў трэба распускаць з-за непатрэбнасці.

Сёння прызначылі сектантаў быць экстрэмістамі і тэрарыстамі, заўтра прызначаць кагосьці іншага. Выбары ў Беларусі заўжды праходзілі ў рэжыме спецаперацыі, тым больш што з 2020 яны пабачылі — адпускаць кантроль нельга. [Гэтая] ўлада не можа кіраваць іншым шляхам, як шляхам нагнятання страху ў грамадстве. Бо калі яны не будуць гэта рабіць, людзі пачнуць адчуваць свабоду, а свабодных людзей нельга кантраляваць».

Чым бліжэй да выбараў, тым больш у грамадстве будзе элементаў зачысткі, мяркуе Леанід. Гэта датычыць і падобных гісторый:

«Прапаганда часта кажа, што ў Беларусі засталіся нязгодныя, схаваліся пад плінтусам, дык будуць іх выяўляць. Краіна вяртаецца ў горшыя часы, у таталітарнае былое, калі людзі адмаўляліся ад родных і называлі іх ворагамі народа. Так і цяпер, гісторыя паўтараецца. Адзін спадзеў, што гэта доўга не працягнецца, бо не можа краіна развівацца, калі ў ёй поўнае бязмежжа і не працуюць законы».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • бабруйчанін
    22.08.2024
    Расея - вораг ,???? Сусед Наконт " сектантаў варьятаў" І дагэтуль казаў наконт " праў чалавека" Чалавек павінен быць разумным на мой погляд і правы абавязкі тычацца " разумнага" Таму удакладнення патрэбны у свод
    Імі " сектантамі" павінны занімацца " грінпіс" ці " навінкі" а не праваабаронцы.
  • мясцовы2
    22.08.2024
    ворагі нацыі - ёсць ворагі нацыі, незалежна ад таго ці па палітычных матывах іх нейтралізавалі, або па рэальнай крыміналцы. Галоўнае вынік, а не вазьня.
  • Acab
    22.08.2024
    Кожны інстытуцыйна ўцісканы ці караны праз "злачынствы" бяз пацярпелых і шкоды - палітвязень.
    Кожны хто так ня лічыць - прызнае за дзяржавай прывілей прызначаць бясшкодныя дзеяньні злачыннымі і накладаць праз бясшкодныя дзеяньні рэстрыкцыі.

Цяпер чытаюць

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення2

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення

Усе навіны →
Усе навіны

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»9

Дзяржаўныя каналы Беларусі выдаюць сутычкі ў Лос-Анджэлесе за «разгон мітынгоўцаў»5

У Гомелі мужчына дапамог данесці хворага да машыны хуткай дапамогі, а ў працэсе абакраў яго1

РПЦ асвяціла харугву ГУБАЗіКа ФОТАФАКТ4

Ізраіль афіцыйна прызнаў, што перадае Украіне сістэмы СПА

«Выйшла ў лес, крычала і плакала». Палітзняволеная расіянка з вокладкі «КП» расказала пра сваё зняволенне і дэпартацыю2

За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава2

«Праца цяжкая, але плён натхняе». Сёлетні клубнічны сезон працягнецца даўжэй, чым звычайна

На Зямлі ёсць нябачная мяжа, якую жывёлы не перасякаюць. Вось чаму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення2

Выпускніца з Баранавічаў набрала 400 балаў з 400 магчымых для паступлення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць