Свет33

Маск адхрысціўся ад таго, што дарыў кібертрак Кадыраву

Заснавальнік Tesla зняпраўдзіў заяву кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, які сказаў, што атрымаў ад амерыканскага прадпрымальніка кібертрак «Тэсла» ў падарунак.

Ілан Маск. Dimitrios Kambouris / Getty Images

Ілан Маск адказаў на пост амерыканскага пісьменніка, прафесара і палітычнага аглядальніка Сэта Абрамсана ў сетцы Х.

Раней Абрамсан распаўсюдзіў відэа з Кадыравым у кібертраку, на якім усталяваны кулямёт і адзначыў, што ён «заблытаўся».

Заснавальнік «Тэсла» прыйшоў у каментары і ў абразлівай манеры запярэчыў, што дарыў кібертрак Кадыраву.

«Ты сур'ёзна настолькі адсталы, што думаеш, быццам я падарыў кібертрак рускаму генералу? Гэта ашаламляльна», — напісаў Маск.

Некалькі гадоў таму Лукашэнка казаў, што Маск таксама дарыў яму «Тэслу». Тады мільярдэр таксама каментаваў у твітары.

Ягоныя словы «Uh, no» сталі мемам, а беларусы нават зрабілі мерч з такімі словамі.

Каментары3

  • ІМЯ
    19.08.2024
    Ягоныя словы былі не "Oh, no", а "Uh, no". Розніца ёсць
  • Ёсік
    19.08.2024
    Зразумела, што Ілан не будзе паскудзіцца гэтымі сувязямі з дыктатарамі. Але як хочацца ім быць у тусоўцы сусьветных зорак, а ім толькі месца за прыбіральняй.
  • Санкцыя
    19.08.2024
    Ок. Не падарыў, але прадаў. Але гэта тэхніка падвойнага прызначэння (глядзім на кулямёт) - значыць парушыў санкцыі, тым больш, што ён мае магчымасць заблакаваць аўто дыстанцыйна, але не робіць таго...

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне6

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць