З'явілася новая схема тэлефоннага махлярства. Прычым тэлефануюць з беларускіх нумароў
У Беларусі з'явілася новая схема тэлефоннага махлярства. Гэта своеасаблівая мадыфікацыя старога метаду — беларусам тэлефануюць нібыта работнікі банка.

Махляры паведамляюць пра паступленне заяўкі на выпуск банкаўскай карты. Называюцца персанальныя даныя грамадзян, пасля чаго на тэлефон паступае паведамленне з кодам доступу ў мабільны дадатак банка, які прапануецца назваць.
Званкі ажыццяўляюцца з мабільных нумароў беларускіх аператараў, махляры называюць персанальныя даныя грамадзяніна, імітуючы прафесійную дасведчанасць.
Цэнтр персанальных даных рэкамендуе:
- Не прытрымлівацца інструкцый махляроў, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі банкаў або сілавых структур, не паддавацца пагрозам і не панікаваць.
- Не пераходзіць на сайты па спасылках, атрыманых ад незнаёмых людзей.
- Не паведамляць сакрэтныя коды для ўваходу ва ўліковыя запісы, не спампоўваць незнаёмыя файлы і дадаткі.
-
Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ
-
Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім
-
Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары