Культура22

«Прыляту тады, як птушка, у родны край». «Вольны хор» прэзентаваў кавер на песню «Зорачкі» ВІДЭА

Гэта прысвячэнне чацвертай гадавіне падзей 9 жніўня 2020 года і вымушанай эміграцыі

Верш напісаў Сяргей Новік-Пяюн у 1929 годзе.

Дні прыходзяць, дні адходзяць, дні лятуць,
Быццам рэк бурлівых хвалі ўдаль плывуць.
Трэці год як на выгнанні ў чужыне
Трэба мучыцца душой і сэрцам мне.

Навакол нідзе ня ўгледзіш родных хат
Не працягне рук зычліва родны брат,
Не падзеліш нават думак з нікім тут,
Не прыгорне ў адзіноцтве родны кут.

Ўночы зорачкі прыветліва мігцяць,
Быццам з неба на мяне яны глядзяць…
Што чуваць, скажыце, зорачкі, вы мне
Ў маёй роднай — ды далёкай — старане?

Ці татулька мой і матанька ўжо спяць?
Ці таксама на іх зорачкі глядзяць?..
Мо й яны пытаюць зорак аба мне,
Што раблю цяпер ў далёкай чужыне? —

Калі толькі яны, родныя, ня спяць,
Калі йшчэ цяпер на зорачкі глядзяць,
Занясеце ім, пакуль ня бліснуў сьвет,
Зоркі мілыя, сыноўскі мой прывет!

І скажэце, каб ня плакаў ні адзін,
Што ў выгнанні мусіць мучыцца іх сын!
Прыйдзе, прыйдзе да нас хутка ясны май,
Прыляту тады, як птушка, у родны край.

Беларускай песні роднае пад тон
Зааром мы і засеем свой загон.
Беларускі гімн свой смела запяём,
З новай верай, з новай сілай зажывём!

Ўночы будзем мы на зоркі паглядаць
Што, як сёння, будуць ў небе зіхатаць… —
Занясіце ж вы, пакуль ня бліснуў сьвет,
Зоркі мілыя, бацькам маім прывет!

Таксама вядомае выкананне «Зорачак» Аляксанрам Памідоравым у праекце «Я нарадзіўся тут» і Данчыкам. Прычым тут радок «трэці год я на выгнанні ў чужыне» заменены на «колькі год я на выгнанні ў чужыне».

Выконваў песню таксама Данчык

Каментары2

  • Жвір
    09.08.2024
    Гэта немагчыма слухаць.
  • ttyl
    09.08.2024
    Усё ж такі "Я нарадзіўся тут" гэта мегапраект.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць