Свет3131

Літоўскі міністр рэзка адказаў на просьбы расійскіх палітыкаў не ўводзіць санкцыі супраць «простых расейцаў»

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс абурыўся заўвагамі расійскіх палітыкаў, што санцыі незаслужана б'юць па простых грамадзянах Расіі.

Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: «Радыё Свабода»

«Я хацеў бы звярнуцца да пытання аб тых «простых расейцах», якія «не павінны падвяргацца санкцыям».

Я чую размовы пра невінаватасць простых расейцаў, але затым я бачу, як простыя расейцы забіваюць простых украінцаў.

Я бачу, як звычайныя расійскія маці развітваюцца са сваімі звычайнымі расійскімі сынамі і жадаюць ім поспеху ў іх звычайных расійскіх ваенных злачынствах.

Я бачу, як простыя расейцы святкуюць забойства. Я бачу, як звычайныя расійскія бацькі прыбіраюць сваіх звычайных расійскіх дзяцей у ваенную форму і малююць літару Z на кардонных касцюмах танкістаў.

Я бачу, як звычайныя расейцы збіраюцца разам, каб выстраіцца ў велізарную постаць Z на гарадской плошчы.

Звычайная Расія хворая. Вылячэнне будзе доўгім і знясільваючым працэсам, які можа пачацца толькі тады, калі Расія, а не толькі Пуцін, пацерпіць паразу. Без паразы ва Украіне Расія проста працягне пашырацца.

Такім чынам, пра гэтыя «несправядлівыя» санкцыі супраць «простых расейцаў»… Што ж, усё, што замарудзіць татальную вайсковую машыну Расіі, атрымае падтрымку простых літоўцаў. Чаго б ні каштавала перамога. Слава Украіне», — напісаў Ландсбергіс у твітары.

Яго словы, імаверна, сталі адказам на прамову расійскага апазіцыйнага палітыка Уладзіміра Кара-Мурзы пасля вызвалення (ён быў адным з тых палітвязняў, каго выцягнулі з турмы падчас нядаўняга абмену паміж Расіяй і Захадам).

«Мы бачым вельмі часта, што санкцыі заходніх дэмакратычных краін аказваюцца накіраваныя ўжо не супраць рэжыму Пуціна і не супраць канкрэтных злачынцаў у вышэйшых шэрагах рэжыму Пуціна, а супраць усёй краіны, супраць усіх расейскіх грамадзян», — сказаў Кара-Мурза і назваў гэта «вельмі несправядлівым і контрпрадуктыўным», бо дае магчымасць прапагандзе казаць пра тое, што вакол ворагі.

Каментары31

  • Душыцель
    04.08.2024
    Пакуль пуцін не спыніцца, варта душыць санкцыямі і краіну, і "простых расіян". А ўжо пасля можна будзе разглядаць пытанні паступовай адмены ў залежнасці ад сітуацыі.
  • Лёлик
    04.08.2024
    А ему известно, что коллективная ответственность - признак фашизма? В будущем, когда русские заберут назад подарок Вильню и Мемель, никто за летувисов не заступится, потому что это будут разборки одного тоталитаризма с другим
  • Так
    04.08.2024
    Даволі відавочна, тым не менш вельмі трапна сказаў Ландсбергіс малодшы.

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць