Спорт33

Сёння ў беларусаў ажно тры шанцы на медалі на Алімпіядзе

Што прынясе сёмы дзень спаборніцтваў? Ці заваюе Беларусь першы медаль?

Іван Літвіновіч. Фота: sportedu.by

Беларусы выступяць у скачках на батуце, у плаванні і ў кваліфікацыі стральбы.

А 13-й па мінскім часе пачнецца кваліфікацыя скачкоў на батуце ў жанчын. Фінал а 14:50.

Беларусь прадстаўляе Віялета Бардзідоўская. Дзяўчына дэбютуе на Алімпійскіх гульнях і не мае топ-вынікаў. Але раптам? Дарэчы, першае золата ў беларусаў у гэтым відзе прынёс у 2016-м на Алімпіядзе ў Рыа Улад Ганчароў.

Алімпійскі чэмпіён Токіа Іван Літвіновіч пачне кваліфікацыю ў 19:00. Нашаму суайчынніку як мінімум па сілах змагацца за медаль — у гэтым сезоне ён мае трэці вынік у свеце. Фінал у гэтай дысцыпліне пачнецца ў 20:50. 

Sport Illustrated прагназуе Івану акурат срэбра.

У 21:39 пройдзе фінал у плаванні 200 м на спіне. Гэта каронная дыстанцыя нашай Анастасіі Шкурдай. Што праўда, дзяўчына прабілася ўчора ў фінал толькі з восьмым вынікам.

Таксама раніцай пачне кваліфікацыю ў стральбе з 25 метраў Аляксандра Пятрова.

Каментары3

  • Дробныя прыстасаванцы
    02.08.2024
    Хай едуць у сасут без медалёў. Гэта не нашы спартоўцы, знаць іх не хачу.
  • Не заўзятар
    02.08.2024
    Які спорт, калі ў краіне кожны дзень гвалт
  • Не ўсе палі правільна запоўненыя
    02.08.2024
    Які спорт, калі ў краіне кожны дзень гвалт ? А якая работа, якая вучоба, якое хоббі, звычкі якія, сьвяткаваньні, тэатры-кіно-музэі якія, які сьняданак, абед і вячэра, а цыгарэта якая, цукерка, марозіва, турызм і адпачынак якія, калі ў краіне кожны дзень гвалт ? Га ?

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць