Грамадства3131

На «Віва Браслаў» затрымалі чатырох грамадзян Латвіі

У Беларусі затрымалі чатырох маладых людзей з Латвіі, паведаміла Міністэрства замежных спраў гэтай краіны. У МЗС паведамілі, што патэлефанавалі сваякі маладых людзей і паведамілі пра затрыманне. Інфармацыя ад афіцыйных уладаў цяпер удакладняецца, піша Delfi.lv.

Фота: МЗС Латвіі

Згодна з відэа, размешчаным у сацыяльных сетках, маладыя людзі прыехалі ў Беларусь на фестываль «Віва Браслаў». У машыне нібыта была выяўленая марыхуана, і ўсе чацвёра былі затрыманыя.

Латвійскае МЗС і раней настойліва рэкамендавала ўстрымацца ад паездак у Беларусь, а цяпер гэтую рэкамендацыю яшчэ раз паўтарыла. Паводле яго, падарожнікі ў Беларусі могуць падвергнуцца правакацыям з боку мясцовых спецслужбаў, быць ілжыва абвінавачанымі ў парушэнні беларускага заканадаўства і ў выніку арыштаваныя. Між тым магчымасці Латвіі па аказанні дапамогі такім людзям вельмі абмежаваныя. 

Каментары31

  • бабруйчанін
    29.07.2024
    ))) Зараз " старые песні аб галоўнам" у Рызе Вайкуле Пугачіху слухайце .Ці балтыпры засумавалі аб паплаўскі??
  • Хуч
    29.07.2024
    Адназначна падкінулі. Мянты ў гэтым майстры. Мне раз у кішэню сьпінжаку таксама ўкінулі проста ў тралейбусе.
  • Рэспектус
    29.07.2024
    Бачце, не напісалі ж "латышоў". То-бок, можаце, калі хочаце!

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму2

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму2

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць