Грамадства44

Правакацыя і спроба распаліць варожасць — Ціханоўская пракаментавала інцыдэнт у краме Kropka ў цэнтры Вільні

Лідар беларускіх дэмакратычных сіл заявіла, што шакаваная нападам на краму.

Фота: Новая газета Балтыя

Святлана Ціханоўская назвала правакацыяй рэжыму і спробай распаліць міжнацыянальную варожасць тое, што адбылося ў беларускай краме Kropka ў Вільні.

@nashaniva Што адбываецца ў Вільні #беларусь #магазин #чпбеларусь #белорусы #беларускітыкток #бчб ♬ Minimal for news / news suspense(1169746) - Hiraoka Kotaro

Лідар беларускіх дэмакратычных сіл заявіла, што шакаваная нападам на краму.

«Лічу, што гэта чарговая правакацыя рэжыму, каб пасварыць беларусаў і літоўцаў, сфармаваць варожае стаўленне да беларусаў у Літве, а таксама пасеяць пачуццё страху сярод беларускай супольнасці. Гэта нагадвае серыю правакацыйных графіці, якія з'явіліся ў Вільні раней, калі рэжым распальваў тэму так званага »літвінізму». Важны не толькі сам факт нападу, але і мэтанакіраваная спроба распаліць міжнацыянальную варожасць», — паведамілі Reform.навіны ў офісе Ціханоўскай.

Офіс Ціханоўскай знаходзіцца на сувязі з літоўскімі ўладамі і накіраваў афіцыйны запыт.

«І я спадзяюся, што літоўскія ўлады дадуць гэтаму максімальна строгую ацэнку, а вінаватыя будуць пакараныя. Мы ўжо на сувязі з уладамі, накіравалі афіцыйны запыт, паліцыя шукае выканаўцу. Я ўдзячная, што Літва надае вялікую ўвагу бяспецы беларусаў, якія пераехалі ў Літву па палітычных прычынах.

Беларусам і літоўцам неабходна разам спыніць правакатараў», — заявіла Ціханоўская.

Нагадаем, у ноч на 28 ліпеня невядомыя напалі на краму Kropka, адкрытую ў Вільні экс-палітвязнем Дзмітрыем Фурманавым і яго жонкай Вольгай. У краме разбілі акно, а на сцяне напісалі па-літоўску «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні».

Каментары4

  • Лукашэнкаў Правакатарс ў ЛССР
    29.07.2024
    Цяпер цяміце, варта было абраць мяне ў кардынацыйную раду!
  • Пытанне
    29.07.2024
    Ну добра, што хоць нешта сказала. Хаця адкуль у яе звесткі, што "гэта чарговая правакацыя рэжыму, каб пасварыць беларусаў і літоўцаў"?
    Можа гэта хтосьці з літоўцаў зрабіў (ёсць шмат літоўцаў, якія з нянавісцю ставяцца да беларусаў, напрыклад Жыльвінас Світоюс і ўсе, хто піша на яго Фэйсбук-старонцы, ахайваючы беларусаў). А можа гэта хтосьці з расейцаў зрабіў.
    Злачынцу ж пакуль не злавілі і не паказалі, хто гэта, не дапыталі.
    А Света ўжо ведае, што гэта зрабіў "рэжым".
  • Жора
    29.07.2024
    Не магу ставіцца сур'ёзна да любых каментароў ад стваральнікаў "мудрай Масквы" і "інтэграцыю можна ўзмацніць". Чамадан, вакзал, мудрая Масква!

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць