Грамадства2424

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Сталі вядомыя прозвішчы палітзняволеных жанчын, вызваленых 3 ліпеня. Пра гэта напісала «Гомельская вясна». 

Чатыры жанчыны былі вызваленыя 3 ліпеня па памілаванні:

  • Дар'я Лосік (ёй заставалася правесці за кратамі менш за месяц)
  • Паліна Палавінка (заставалася правесці за кратамі два тыдні)
  • Тамара Астрэйка (заставалася правесці за кратамі больш за паўтара года)
  • Кацярына Мадзянкова (яе тэрмін невядомы)

@nashaniva Пяць жанчын-палітзняволеных выйшлі на свабоду #беларусь #лосік #лосик #палавінка #астрэйка #мадзянкова #палітзняволеныя #белсат #минск #мінск #нашаніва ♬ Holy - Peter B. Allen

Апроч таго, па сканчэнні тэрміну 2 ліпеня вызвалілася Святлана Лупач (ёй прысудзілі паўтара года).

Чацвёра з вызваленых жанчын былі асуджаныя за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, а Дар'я Лосік — за каментарый пра свайго палітзняволенага мужа «экстрэмісцкаму» тэлеканалу «Белсат».

Паліна Палавінка была за кратамі з 2 чэрвеня 2022, Дар'я Лосік — з 18 кастрычніка 2022, Тамара Астрэйка — з 15 лістапада 2023-га. Дата затрымання Кацярыны Мадзянковай невядомая.

У Астрэйкі чацвёра дзяцей, Мадзянкову і Лосік чакалі маленькія дочкі.

Каментары24

  • Андрусь
    24.07.2024
    Траім з гэтых пяці памілаваных Лукашэнкам кабет аставалася сядзець некалькі тыдняў 59
  • Алек
    24.07.2024
    Позор мразям, которые их туда посадили
  • імя
    24.07.2024
    Добрая навіна.
    Але чакаем, як беглыя зараз успрымуць літасьць як слабасць, і будуць Латушкі з Ціханоўскай з астатнімі грантаедамі навыперадкі прысабечываць датычнасьць сваіх гнеўных пукаў у твітары да гэтай падзеі. (Памятаем Байпол з А-50).
    Як добра, што літасьцівы і справядлівы Бацька нацыі нават ня зверне ўвагі на гэтых блазнаватых.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць