Грамадства55

Чарга легкавых аўто на ўезд у Польшчу з Беларусі павялічылася ў чатыры разы

Гэта здарылася пасля забаронаў, уведзеных Літвой і Латвіяй.

Фота: тг-канал Тарэспаль

З панядзелка чарга легкавых аўтамабіляў на ўезд у Польшчу з Беларусі павялічылася ў чатыры разы. 

Перад пунктам пропуску «Тарэспаль» сабралася 240 машын, паведамляе ДПК.

Пры гэтым паведамляецца, што польскія памежнікі з пачатку тыдня прынялі 35% аўто ад нормы.

Перад літоўскімі пунктамі пропуску «Меднікі» (Каменны Лог) і «Салечнікі» (Беняконі) на ўезд у ЕС сабраліся 110 аўто, літоўскія кантрольныя службы на працягу тыдня прымалі на сваю тэрыторыю каля 55% транспарту ад нормы.

Пры гэтым у Тарэспалі ў чарзе стаяць 30 аўтобусаў, а ў «Медніках» — усяго чатыры.

Нагадаем, Латвія цалкам забараніла ўезд легкавых аўто з беларускімі нумарамі. Літва прыняла аналагічнае рашэнне, але да 16 жніўня ўехаць у краіну змогуць машыны з беларускай рэгістрацыяй пад кіраваннем уладальніка.

У Польшчу аўто на беларускіх нумарах таксама пускаюць толькі ў прысутнасці ўладальніка ў салоне.

Каментары5

  • Я табе адкажу
    19.07.2024
    Імя, мне карысьць такая, што я не чытаю ахвіцыйных сайтаў і адзіная магчымасьць пра што-небудзь даведацца, гэта зайсьці да нашае нівы. Калі ж табе не цікава й некарысна, то проста не адчыняй старонку бастыёну беларушчыны й не пішы сваіх патрабаваньняў да выданьня, якое табою нават не спансуецца.
  • Индеец
    19.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Жора
    19.07.2024
    І дзе ўсе тыя людзі, якія пісалі, што ездзяць адно "хатаскрайнікі" ды "барыгі"? Не адныя, атрымліваюцца, калі чаржышча ўсё адно стаіць?

Цяпер чытаюць

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру8

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Усе навіны →
Усе навіны

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

Падчас гульні Сабаленка на US Open на корце моцна патыхала марыхуанай11

У Лошыцкім парку пачалі аднаўляць гістарычныя млын і капліцу2

У Папуа — Новай Гвінеі злавілі рыбу, якую не бачылі больш за 40 гадоў

ФІФА абвінаваціла УЕФА ў кампаніі па ачарненні Інфанціна3

Стала вядома, калі ў Мінску пабудуюць трэцяе транспартнае кола

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру8

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць