Грамадства

Лукашэнка прызначыў сваіх упаўнаважаных па абласцях і Мінску

За Мінск адказваюць Качанава з Кубраковым.

Фота: Mikhail Metzel /Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка падпісаў загад аб прызначэнні сваіх упаўнаважаных у абласцях і сталіцы.

Упаўнаважанымі Лукашэнкі сталі:

— у Брэсцкай вобласці — першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі Наталля Пяткевіч і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы;

— у Віцебскай вобласці — старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сяргеенка і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч;

— у Гомельскай вобласці — кіраўнік спраў Лукашэнкі Юрый Назараў і намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак;

— у Гродзенскай вобласці — дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч і старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў;

— у Мінскай вобласці — намеснік старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Косінец і намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык;

— у Магілёўскай вобласці — кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Крутой і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц;

— у Мінску — старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава і міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка129

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць