Яшчэ адна ахвяра ўрагану: у Светлагорску дрэва забіла 90-гадовага мужчыну
Мужчына не дайшоў дахаты пару сотняў метраў.

Ілюстрацыйнае фота
Увечары 14 ліпеня ўраган заспеў 90-гадовага мужчыну па дарозе дадому. Моцныя парывы ветру павалілі дрэва проста на старога чалавека, піша БелТА.
Ад атрыманых траўмаў ён памёр у бальніцы. Трагедыя трапіла на камеру вонкавага відэаназірання.
Следчыя высветлілі, што мужчына не дайшоў да свайго дома ўсяго пару сотняў метраў.
Гэта ўжо пятая ахвяра непагадзі, што панавала над Беларуссю на выходных.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Каментары