Грамадства

Камароўка, Заходні рынак, гандаль каля метро: дзе цяпер таннейшыя ягады і грыбы?

Дзе лепш і больш выгадна купляць ягады і грыбы летам? Журналісты Myfin.by вырашылі праверыць і з'ездзілі на Камароўку ды Заходні рынак, а таксама паглядзелі, колькі каштуюць дары садоў і лесу ў бабуль, якія гандлююць каля метро.

Комаровка, Западный рынок, торговля у метро: где дешевле ягоды и грибы в июле?

«Якая праца — такая і цана». Гандаль у метро

Спачатку выпраўляемся да метро, дакладней — пераходу, размешчанаму на станцыі «чырвонай» галінкі. Тут, як заўсёды, даволі ажыўлена: прадаюць кветкі, ягады і ўсё тое, што вырасла на ўласных агародах.

Жанчыны, калі іх спытацца, паспешліва называюць цэны і пачынаюць расхвальваць свой тавар.

Такім чынам, клубніцы — каля 8-10 руб. за 1 кг, літровае вядзерца чырвонай парэчкі прадаюць за 5 руб. Маліны каштуюць 5 руб. за шклянку 250-300 мл, чарніцы — 10 руб. за 1 кг, агрэст — 8 руб. за 1 кг. Літровае вядзерца лісічак можна набыць за 10 руб.

Вельмі дарагія суніцы. Зусім маленькая шклянка ягад — 5 руб., за 1 кг просяць 30 руб.

«Якая праца — такая і цана. Ягад у лесе ўжо няшмат, збірала некалькі гадзін, можна сказаць, не разгінаючы спіны», — патлумачыла прадавачка.

Па колькі ягады на Заходнім рынку?

Наступны пункт — Заходні рынак, які знаходзіцца паблізу метро «Кунцаўшчына». Рынак невялікі, але вельмі кампактны. Тут ёсць крытыя павільёны і прылаўкі, размешчаныя на вуліцы. Ягады прадаюць у асноўным на вуліцы.

Цэны такія: буякі можна купіць за 14 руб., клубніцы — 6,5-8 руб., маліны — 11-15 руб., чарэшню — за 13,5-14 руб., чырвоныя парэчкі — за 4 руб., чарніцы — за 9-10 руб. Гэта кошт ягад за 1 кг.

Камароўка — ягаднае багацце

Асноўная перавага Камароўскага рынку — гэта разнастайнасць прапаноў. З ягад пакуль на рынку больш за ўсё трускавак і чарэшні, але і буякоў ужо нямала. А яшчэ знайшлі чарніцы, шаўкоўніцу, маліну, агрэст, парэчкі, суніцы. Увогуле, ягаднае багацце, на любы густ і кашалёк.

Што тычыцца цэнаў, самыя танныя клубніцы каштуюць 5,5 руб. за 1 кг. Ягады прадаюцца з прыпіскай «на варэнніца».

Недарагую чарэшню знайшлі за 6,9 руб. за 1 кг, ягады з Малдовы. Самую дарагую — за 22 руб. Пазначаецца, што ягады прыбылі з Арменіі і што яны вельмі салодкія і храбусткія. У асноўным жа цана на гэтыя ягады — каля 8-10 руб. за кг.

Сярэдняя цана на чарніцы — каля 10 руб., на буякі — 11 руб. Але сустракалася буякі і па 13-15 руб.

Ажыны прадаюць па 11-12 руб. Гэтыя ягады прадавалі толькі ў трох месцах.

Цана вішняў — 6 руб. за кг, суніц — 25 руб. за 1 кг.

Цана на агрэст — ад 7 да 8,5 руб. за 1 кг, на белую і чырвоную парэчку — каля 4-5 руб. за 1 кг, чорныя парэчкі — 6-7 руб.

У адным месцы прадаваліся чорныя маліны ў латках па паўтара літра, кошт ягад — 10-12 руб. (за латок). З грыбоў у продажы былі толькі лісічкі. Кошт — 10 руб. за кіло лясных грыбоў.

Дык дзе ж танней?

Лісічкі прадаюцца па адной цане за кілаграм — што на Камароўцы, што ў бабуль у метро. Буякі і чарэшня — самыя танныя на Камароўцы. Чарніцы ўсюды прадаюцца прыкладна па адной цане — 10 руб. за кг. Суніцы аказаліся даражэйшымі ў бабулі, якая гандлюе ў метро, чым на Камароўцы. Маліны таннейшыя на Камароўцы, чым на Заходнім рынку.

Але, калі шчыра, нейкай занадта вялікай разбежкі ў цэнах няма. Аднак на Камароўцы ўсё ж такі з разгледжаных тут варыянтаў ягады самыя даступныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў8

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Генсак НАТА: Беларусь знаходзіцца пад велізарным уплывам Масквы17

Зяленскі: Лукашэнка зайшоў у казіно не ў той дзень33

У горадзе Вішнёвым пад Кіевам зафіксавалі найбуйнейшыя разбурэнні жылога сектара за час вайны10

Губернатар Валагодскай вобласці спыніўся на трасе без бензіну. За гадзіну да таго ён заклікаў людзей не запасацца палівам3

Моцная залева затапіла шматпавярховік у Гродне. Вада лілася нават з разетак

Трамп заявіў, што Пуцін хоча завяршыць вайну ва Украіне11

Беларусы сабралі 72 кілаграмы лісічак і атрымалі за іх 840 рублёў ФОТАФАКТ6

У Польшчы рассакрэцілі даныя пра аб'ём вайсковай дапамогі Украіне73

На ўзбярэжжы Аўстраліі знайшлі загадкавыя шары. Імі займаюцца спецыялісты па космасе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў8

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць