Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра «хапун» на Лідскім ліцейна-механічным заводзе. Паводле іх слоў, некалькі чалавек былі затрыманыя проста на працоўных месцах, піша «Вясна».

Сцвярджаецца, што затрыманыя распаўсюджвалі «экстрэмісцкія матэрыялы» ў сваіх сацсетках. За гэта іх усіх нібыта змясцілі ў ІЧУ.
Дакладная колькасць затрыманых невядомая.
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары