Грамадства2121

Лукашэнка не першы раз прасіў прапагандыстаў збавіць градус

Пра гэта расказалі самі супрацоўнікі дзяржСМІ.

Прапагандысты Андрэй Мукавозчык і Марыя Пятрашка. Скрыншот відэа

У маі на медыяфоруме, дзе сабраліся супрацоўнікі дзяржаўных СМІ, Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў некаторых прапагандыстаў.

«Ведаеце, да мяне даходзяць адгалоскі нейкіх спрэчак, што некаторыя нашы журналісты, не крыўдзіцеся, зорку злавілі і давай аўтарскія перадачы. (…) Выйсці на экран і ляпіць там усё запар, выбачайце мяне за гэта слова, лаючы ўсё і ўся вакол, лічачы, што ты ўжо ва ўсім разабраўся — небяспечная тэндэнцыя, падумайце над гэтым», — казаў ён.

Прычынай гэтых слоў было асвятленне Украіны прапагандыстамі.

«Ну што вы ўвесь час трэплеце гэтую Украіну. Вы ж не забывайцеся пра тое, што калісьці нам давядзецца з імі наладжваць адносіны», — казаў ім Лукашэнка.

У нядаўнім выпуску праграмы «Скажынемаўчы» на БТ згадалі гэты зварот палітыка. І вядучая Вікторыя Папова заўважыла, што не першы раз Лукашэнка звяртае ўвагу на працу дзяржаўных журналістаў. Падчас навагодняй сустрэчы ён таксама казаў супрацоўнікам дзяржСМІ, што «трэба прайсці па тонкім лёдзе, улічваючы сённяшнюю сітуацыю».

«Збавіць крыху градус, не пераходзіць на абагульненні, — дадаў генеральны дырэктар агенцтва «Мінск-навіны» і старшыня дзяржаўнага Саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў. — І ў Саюз журналістаў, паверце, дзясяткі зваротаў ідуць наконт нашых калег, якія вядуць эмацыйную аўтарскую публіцыстыку. На іх людзі сапраўды звяртаюць увагу, гэта іх турбуе. Нехта хваліць, нехта лае».

Каментары21

  • Ясненька
    07.06.2024
    Гнойныя шызафрэнічныя высеры Азаронка гэта ў Попавай "эмацыйная аўтарская публіцыстыка"?
  • Жахоцце якое
    07.06.2024
    У прапагандысткі Марыі Пятрашкі шкляныя вочы. Прынамсі правае вока - шкляное.
  • Фэйспалм
    07.06.2024
    Няўжо да іх пачало даходзіць, што іх гавённая прапаганда можа падабацца толькі 3% насельніцтва. Нават сярод шчырых лукашыстаў складана знайсці аматараў Азвяронка і яму падобных

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Ноччу ў Польшчу з Беларусі заляцелі дзясяткі невядомых аб'ектаў7

Трамп абклаў мытамі еўрапейскія краіны, пакуль яны не саступяць яму Грэнландыю39

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць