Усяго патроху99

Мільёны людзей няспынна клікаюць на выяву хамяка на тэлефоне, каб атрымаць грошы. Як гэта працуе?

Расказваем што за гульня «Бітва хамякоў», якая набірае папулярнасць па ўсім свеце.

Новая гульня Hamster Kombat (Бітва хамякоў) за першы месяц сабрала 8 мільёнаў карыстальнікаў. Прычым больш за 3 мільёны гуляюць у яго штодня.

Hamster Combat — гэта чарговая гульня-клікер, або «тáпалка», дзе за кожны дотык да экрана карыстальніка ўзнагароджваюць віртуальнай манеткай.

Кожны гулец кіруе сваім віртуальным хамяком, выконваючы розныя дзеянні, каб зарабіць унутраную валюту.

Аўтары гульні абяцаюць, што ў канцы гульнявога сезона будзе створаны рэальны токен, які размяркуецца сярод гульцоў у адпаведнасці з іх заробкам у гульні, даючы магчымасць ператварыць віртуальныя гульнявыя актывы ў сапраўдную лічбавую валюту.

Hamster Kombat (Бітва хамякоў)

«Бітва хамякоў» уяўляе сабой выключна гульню для забавы і не патрабуе фінансавых укладанняў. Асноўная яе механіка заключаецца ў наступным: гулец выбірае крыптабіржу для кіравання (іх там шмат — ад Binance да HTX) і націскае на хамяка ў цэнтры экрана, каб збіраць прыбытак у выглядзе гульнявых манет. Чым больш манет назапашана на балансе біржы, тым вышэй яе ўзровень, што дазваляе гульцу зарабляць манеты яшчэ хутчэй.

Hamster Kombat (Бітва хамякоў)
Фота: HamsterCombat / Х

У гульні прадугледжаны розныя бусты для паскарэння заробку: ад павышэння прадукцыйнасці націскаў да павелічэння ліміту энергіі. Таксама гульцы могуць выконваць спецыяльныя заданні для атрымання дадатковых манет.

Зарабіць манеты можна таксама падпіскамі на тэлеграм-канал ці твітар-акаўнт праекту і запрашэннем сяброў. Галоўнае новаўвядзенне — магчымасць пасіўнага заробку праз спецыяльныя карткі, якія паляпшаюць працу крыптабіржы.

Гульня хутка набрала папулярнасць дзякуючы сваёй прастаце і абяцанням лёгкага заробку, а таксама дзякуючы распаўсюджванню інфармацыі пра яе ў Instagram, Tik Tok і Telegram.

Hamster Kombat (Бітва хамякоў)
Фота: HamsterCombat / Х

У сацыяльных сетках ужо распаўсюдзіліся відэа карыстальнікаў, якія прыдумляюць разнастайныя лайфхакі, каб хутчэй націскаць на хамяка. Каб зарабіць, трэба ўвесь час паляпшаць свой вынік, таму гульцы павінны вяртацца да праграмы кожныя тры гадзіны.

Аднак спецыялісты папярэджваюць, што гульня можа збіраць даныя аб нумары тэлефона, на які зарэгістраваны тэлеграм, і нават больш: гульня можа мець доступ да тэлефоннай кнігі і да ўсіх праграм.

Невядома таксама, ці сапраўды будзе магчымасць вывесці заробленае ў крыптавалюту.

Каментары9

  • Cyryl
    05.06.2024
    Файная гульня
  • Ягеллончик
    05.06.2024
    Гэта ж праект ФСБ, не?
  • Крыптазайздросьнік
    05.06.2024
    Развод для хамячкоў.
    Ніякіх грошай карыстальнікі не атрымаюць. Было б сьмешна за пустыя клікі плаціць грошы.
    Калі крыптаманэта ў выніку і будзе выпушчаная на рынак (у чым ёсьць вялікія сумневы, у праекту нават няма сайту), то курс будзе такі сьмешны, гэтыя манэткі ня будуць нічога каштаваць.
    А калі курс будзе нізкі, то бурбалка лопне і цікавасьць да праекту (і хайп) адразу скончыцца.

    Заробяць на хамячкох толькі стваральнікі праграмы.
    Перад "выпускам манэты" яны могуць закінуць на продаж (за фіят) прыхільнай арміі хамячкоў  "апошнюю порцыю манэтаў", абяцаючы шалёны рост манэты ў цане.
    + мажлівыя іншыя варыянты манэтызацыі такой вялікай аўдыторыі.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША60

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук2

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?21

Гродзенскія лялечнікі паставілі душэўны спектакль. У Вільні ён прайшоў з аншлагам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША60

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць