Меркаванні1111

Нацыянальная сістэма «БелКарт» дагэтуль не выпусціла ніводнай карткі на беларускай мове

Бо не мае на гэта тэхнічных магчымасцяў.

Бо не мае на гэта тэхнічных магчымасцяў.

Пайшоў атрымліваць новую зарплатную картку «Maestro» ад Беларусбанка (Мяснікова, 40). Дадаткам да карткі «Maestro» цяпер у абавязковым парадку выдаецца пластыкавая карта нацыянальнай плацёжнай сістэмы «БелКарт». Лістоўкі пра гэта вісяць на кожным кроку ў аддзяленні банка.

Калі зайшоў у кабінет атрымліваць картку, то пабачыў, што на картке «БелКарт» мае імя і прозвішча пазначана кірыліцай на расейскай мове. На пытанне, ці можна запісаць заяву, каб перерабілі на беларускай мове, адказалі, што гэта немагчыма.

Пасля, у размове з загадчыцай аддзела, высветлілася, што прадпрыемства, якое вырабляе для Беларусбанка карткі (выціскае імя на пластыку) не мае тэхнічных магчымасцяў выціскаць імя па-беларуску. З гэтай прычыны напісаў заяву на скасаванне карткі «БелКарт», і яе адразу пры мне і знішчылі.

Каб неяк паўплываць на гэтую абсурдную сітуацыю, прыйшлося пакінуць запіс у кнізе заўвагаў і прапаноў наступнага зместу:

Сёння мне было адмоўлена ў выдачы карткі сістэмы «БелКарт» з прозвішчам і імем на беларускай мове. Гэта прыкра, бо сістэма «БелКарт» пазіцыянуецца як нацыянальная. Прашу вырабіць і выдаць мне пластыкавую картку «БелКарт» з прозвішчам на беларускай мове (кірыліцай ці лацінкай).

Мо, нешта з гэтага і выйдзе?

Каментары11

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць