Асуджаная за «абразу» Карпянкова пенсіянерка Ірына Алябовіч зламала ў калоніі шыйку сцягна
Такую інфармацыю перадалі іншыя зняволеныя, якія кантактавалі з жанчынай, піша dissident by.

У 2022 годзе, калі жанчына прыехала ў калонію, яна зламала шыйку сцягна і правяла больш за год у санчастцы. Косткі зрасліся няправільна і Ірына доўга чакала якаснай дапамогі і пратэза. Ірыне Алябовіч не выдавалі нават хадункі, нягледзячы на тое, што яны былі ў калоніі. Дзякуючы сваякам жанчыны, праблема вырашылася і цяпер жанчына пераведзена ў звычайны атрад і мае хадункі.
Ірына Алябовіч — пенсіянерка, была асуджана за каментары ў сацыяльных сетках, у тым ліку за «абразу» намесніка міністра МУС Мікалая Карпянкова.
Да суда знаходзілася ў СІЗА КДБ. У выніку жанчыну асудзілі на 3 гады зняволення.
Вядома, што Ірына мае праблемы з ціскам і цукровы дыябет.
-
«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты
-
У Мінску да Новага года паставяць 33 ёлкі
-
У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву
Каментары