Грамадства88

Беларус ідзе пешшу па Еўропе 2500 кіламетраў — шляхам султана Сулеймана

Яўген Гуцалаў у 2019 годзе прабег Беларусь з поўначы на поўдзень. Цяпер «беларускі Форэст Гамп» выправіўся пешшу з Вены ў Стамбул, піша Радыё Свабода.

Яўген Гуцалаў жыў у Віцебску. У 2019 годзе пра яго пісалі СМІ — малады чалавек за 10 дзён прабег Беларусь з поўначы на поўдзень, адолеўшы 650 кілямэтраў. З 2015 году Яўген арганізоўваў паходы па Турцыі, вадзіў групы па цікавых мясьцінах. У 2020-м яго за ўдзел у маршах пратэсту затрымлівала міліцыя. Пасьля гэтага ў 2021-м Гуцалаў перабраўся ў Турцыю. Пераехаўшы, даведаўся, што на радзіме на яго завялі крымінальную справу за «зьнявагу дзяржаўных сымбаляў» (артыкул 370 Крымінальнага кодэксу). Так міліцыя расцаніла публікацыю сатырычнага відэа ў Instagram.

Пасьля турэцкага землятрусу 2023 году Яўген уключыўся ў валянтэрскую дзейнасьць, зьбіраў дапамогу пацярпелым. У красавіку 2023-га ён вырашыў выехаць у Ерэван, каб «абнуліць» час знаходжаньня ў краіне і пасьля падаць дакумэнты на новы дазвол на жыхарства. Але ў Армэніі беларуса затрымалі проста ў аэрапорце — у Беларусі яго падалі ў вышук. Яўген пасядзеў трохі ў турме і дабіўся, каб яму дазволілі выехаць з Армэніі.

Паблукаўшы па сьвеце, Гуцалаў вырашыў выправіцца па сьлядах султана Сулеймана. Той ішоў заваёўваць Эўропу ў 1529 годзе і дайшоў са Стамбулу аж да Вены. Цяпер Яўген ідзе пехатой зь Вены да Стамбулу — гэта 2,5 тысячы кілямэтраў.

З адным заплечнікам — празь сем краін

Шлях султана Сулеймана зь Вены ў Стамбул называюць сымбалем яднаньня людзей розных нацыянальнасьцяў, рэлігій і культур. Ён пачынаецца ад сабора Сьвятога Стэфана ў Вене. Званы храма былі выплаўленыя з турэцкіх гармат. Заканчваецца шлях ля магілы султана ў Стамбуле.

Яўген кажа, што ўбачыў неяк у інтэрнэце відэа пра дзяўчыну, якая ішла шляхам султана Сулеймана. І вырашыў кінуць выклік сабе. На пытаньне «Ты ідзеш адзін?» беларус адказаў: «Як адзін? Са мной увесь Сусьвет!». Яўген ужо прайшоў праз Аўстрыю, Славаччыну, Вугоршчыну, Харватыю. Цяпер ён у Сэрбіі. Наперадзе Баўгарыя, Грэцыя і Турэччына.

У падарожжа Яўген падабраў добры абутак, яго заплечнік важыць каля сямі кіляграмаў. Апроч іншага, там намёт і дрон для здымак. Шлях султана Сулеймана абслугоўваюць валянтэры. Яны прыслалі Яўгену мапу, кепку, «пашпарт падарожніка» для пячатак і турыстычныя даведнікі.

У Аўстрыі беларуса найбольш уразіла «абсалютная чысьціня» — ані на дарозе, ані ў лесе Яўген ня ўбачыў «ні паперкі, ні бутэлькі». Начуе ён пераважна ў намёце, але калі тэмпэратура была «каля нуля», то скарыстаўся паслугамі хостэлу. У Вугоршчыне Гуцалава найбольш уразіў горад Эстэргом. Ён яшчэ называецца «вугорскім Ватыканам» за базыліку, падобную да рымскай.

«Я цяпер успамінаю тую базыліку ў Эстэргоме — і ў мяне проста мурашкі па скуры! Гэта самае прыгожае, што я бачыў», — кажа падарожнік.

Памежнік назваў «крэйзі мэнам» і пачаставаў кавай

У Вугоршчыне Яўген пазнаёміўся зь мясцовымі — шукаў месца, дзе паставіць намёт. Яму прапанавалі спыніцца ля дома ў вёсцы на беразе Дунаю. Размаўлялі на вугорскай мове праз інтэрнэт-перакладчык.

«Людзі гасьцінныя, запрасілі на вячэру, накармілі, напаілі. Размова тычылася і палітыкі таксама. Яны аказаліся абазнанымі ў беларускай сытуацыі. Казалі пра свайго прэм’ера Орбана ў тым пляне, што сытуацыя падобная ў нечым у іх і нас», — кажа вандроўнік.

У Вугоршчыне ў Яўгена здарыўся і непрыемны інцыдэнт — у нейкай вёсцы да беларуса прычапіліся невядомыя. Паводзілі сябе агрэсіўна. Яўген не разумеў, чаго яны хочуць. Незнаёмцы хапаліся за ягоны гадзіньнік. Давялося іх адштурхнуць і працягнуць свой шлях.

Першай мяжой з пашпартным кантролем на дарозе Яўгена Гуцалава была вугорска-сэрбская.

«Вугорскі памежнік спытаў, куды я накіроўваюся, на ангельскай мове. Калі я сказаў, што іду пехатой у Стамбул, ён мяне назваў «крэйзі мэн» і пачаставаў кавай. На сэрбскім баку нейкі час марудзілі з маімі дакумэнтамі, але прапусьцілі і пажадалі добрай дарогі, маўляў, ідзі ў свой Стамбул», — кажа беларус.

Калі ён апынуўся на тэрыторыі Сэрбіі, то некаторыя знаёмыя і падпісчыкі ў Instagram пачалі палохаць Яўгена, што тамі жывуць прыхільнікі «русского мира», там небясьпечна.

«Мне здаецца, гэта міф. Я перасякаўся тут зь мясцовымі, размаўляў зь імі. Нармальныя!» — сьцьвярджае вандроўнік.

На ўсё Яўген закладаў бюджэт у 1,5 тысячы эўра. Кажа, што «добрым данатам» яму дапамагаюць і падпісчыкі ў Instagram.

Што пасьля Стамбулу?

«Пакуль ня ведаю. Можа быць, па Турэччыне пагуляю», — гаворыць Яўген.

Каментары8

  • Максим Дизайнер
    26.04.2024
    Еще один невероятный бомж-перекати поле.
  • Максим Перепелица
    26.04.2024
    А профессия у него какая, почему бродяжничает? Ещё один типа путешественник.
  • валянтэр
    26.04.2024
    Валянтэр гэта вам не валанцёр які-небудзь: "Пасьля турэцкага землятрусу 2023 году Яўген уключыўся ў валянтэрскую дзейнасьць
    І тым быль не добраахвотнік.

Цяпер чытаюць

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі3

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціханоўскі сваёй жывёльнай харызмай можа зацямніць шмат каго з лідараў». Шрайбман пра вяртанне Ціханоўскага6

Пешаход у Мінску ўпаў проста на дарогу і ледзь не трапіў пад аўто ВІДЭА

Святлана і Сяргей Ціханоўскія адпраўляюцца ў першы сумесны візіт — у Польшчу5

«Заходзіш у камеру, а яны кажуць: «Мы з табой адмаўляемся сядзець». Ціханоўскі расказаў, як сутыкнуўся з праблемай нізкага статусу16

КНДР адкрыла курорт «сусветнага класа». Ён можа быць арыентаваны на расійскіх турыстаў ФОТЫ7

Ключавым драйверам эканамічнага росту Еўропы стала Ірландыя. Вось у чым крыніца яе поспеху3

Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэнуцца з беларусамі Вільні3

«Старыя шпалеры і аблупленая падлога». Як выглядае самая танная кватэра Мінска, якая каштуе амаль 50 тысяч даляраў

«Сіянісцкі рэжым амаль рухнуў». Вярхоўны лідар Ірана абвясціў перамогу над Ізраілем7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі3

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць