Вайна22

Украіна купляе дроны для ўдараў па Расіі ў Кітая

Іран прадаў Расіі тысячы дронаў для бамбардзіроўкі ўкраінскіх гарадоў, яшчэ 6000 беспілотнікаў павінна быць выраблена ў асобай эканамічнай зоне «Алабуга» па іранскай ліцэнзіі. Між тым Украіна ў значна большых колькасцях закупляе дроны для абстрэлу франтавых пазіцый праціўніка ў іншага партнёра Расіі — Кітая, піша The Moscow Times, абапіраючыся на публікацыі ў амерыканскай прэсе.

Фота: dji.com

Украінцы знайшлі спосабы займець дзясяткі тысяч дронаў, а таксама наладзіць пастаўкі запчастак для іх з гэтай краіны, піша The Wall Street Journal.

У асноўным робяцца закупкі гатовай прадукцыі, перш за ўсё кампаніі SZ DJI Technology, у крамах і ў пастаўшчыкоў. Акрамя таго, кітайскія кампаненты прымяняюцца ўкраінцамі ў беспілотніках ўласнай вытворчасці, якая расце імклівымі тэмпамі.

Па словах Георгія Цхакая, дарадцы па абароне Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны, за апошнія паўтара года колькасць вытворцаў дронаў у краіне вырасла з сямі да амаль 300. Сотні тысяч простых, танных апаратаў, якія могуць несці выбухоўку, выпускаюцца саматужным і прамысловым спосабам.

Штомесяц Узброеныя сілы Украіны выкарыстоўваюць на полі бою каля 10 000 дронаў. DJI заявіла WSJ, што імкнецца абмежаваць прымяненне сваёй прадукцыі ў ваенных мэтах, але не можа кантраляваць іх выкарыстанне пасля пакупкі.

Забарона ў ЗША на выкарыстанне дронаў DJI для вайскоўцаў, а таксама кітайскіх кампанентаў у прынцыпе пры вытворчасці ўласных беспілотнікаў стала адной з прычын, па якой амерыканскія дроны занадта дарагія. Хоць ЗША спрабавалі наладзіць пастаўкі ва Украіну, многія амерыканскія камерцыйныя дроны каштуюць на дзясяткі тысяч даляраў больш, чым кітайскія мадэлі.

Ва Украіне і хацелі б тэставаць ды выкарыстоўваць больш амерыканскіх дронаў, але «мы ўсё-такі шукаем больш эканамічна выгадныя рашэнні», сказаў WSJ намеснік міністра лічбавай трансфармацыі Георгій Дубінскі.

Акрамя таго, кожнае абнаўленне праграмнага забеспячэння для беспілотнікаў патрабуе ўхвалення Пентагона. Аднак сітуацыя на поле бою змяняецца так хутка, што праграмістам і інжынерам даводзіцца ўвесь час уносіць карэктывы ў свае мадэлі. «Тое, што лётае сёння, не зможа лётаць заўтра, — кажа Дубінскі. — Нам трэба хутка адаптавацца да новых тэхналогій. Інавацыйны цыкл у гэтай вайне вельмі кароткі».

У ЗША некалькі сотняў стартапаў займаюцца распрацоўкай невялікіх дронаў, некаторыя з іх падтрымлівае Пентагон. Але апараты, прызначаныя для камерцыйнага выкарыстання (якімі перш за ўсё і займаюцца вытворцы), аказалася складана перарабіць для вайсковых мэтаў. У выніку ў ЗША няма значнай прысутнасці ў першай у гісторыі вайне беспілотнікаў.

Амерыканскія дроны дарагія, глючаць, кепска супрацьстаяць сродкам радыёэлектроннай барацьбы, далёка не заўсёды могуць завяршыць місію і выканаць задачу ў адпаведнасці з заяўленымі параметрамі, расказалі WSJ кіраўнікі стартапаў і былыя вайскоўцы ў ЗША, аператары дронаў на перадавой і чыноўнікі ва Украіне.

«Агульная рэпутацыя кожнага класа амерыканскіх дронаў ва Украіне такая, што яны не працуюць гэтак жа добра, як іншыя сістэмы», — прызнаў Эдам Брай, гендырэктар стартапа з Крамянёвай даліны Skydio, які ў пачатку вайны адправіў ва Украіну сотні сваіх найлепшых дронаў. Але гэтыя апараты аказаліся «не вельмі паспяховымі на лініі фронту», сказаў ён.

З тых часоў супрацоўнікі Skydio 17 разоў ездзілі ва Украіну, і новыя дроны пабудаваныя з улікам меркаванняў і патрэбаў украінскіх вайскоўцаў ды службаў бяспекі, а не патрабаванняў Пентагона, кажа Брай.

Распрацоўкай дронаў і праграмнага забеспячэння для іх Украіне дапамагаюць займацца ў тым ліку буйныя кампаніі, такія як Palantir і Microsoft, некалькі амерыканскіх мільярдэраў, а таксама стартапы і прадпрымальнікі ў Паўночнай Амерыцы, Еўропе і Аўстраліі, піша The Washington Post.

Каментары2

  • $$
    10.04.2024
    Однажды такой беспилотник прилетит кому- нибудь из прикорытных Лукашенко)))
  • Дзяржпраграма кожнаму акупанту па дрону ў піку
    10.04.2024
    Калі адна не самая вялікая кантора ў Кыіве штомесяц адпраўляе на фронт каля 10 тыс. дронаў, то якая агульная колькасьць ад 300 вытворцаў? Хутка мэта 1 мільён у 2024 будзе дасягнута.

Цяпер чытаюць

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны1

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае19

Пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу зноў спыніліся3

Кім Чэн Ын узнагародзіў вайскоўцаў, што ваявалі з Украінай8

Хлопец паскардзіўся, што праз калапс на мяжы не можа выехаць з Варшавы ў Мінск. Беларусы падзяліліся лайфхакамі9

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу30

Бум на бікіні-стрынгі. Гэта бодзіпазітыў ці нешта іншае?28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць