Меркаванні55

Вольскі: Пра 2014—2019 гады засталося пачуццё брыдкае прыкрасці

25 сакавіка 2014 года, на Дзень Волі, выйшаў сольны альбом Лявона Вольскага «Hramadaznaǔstva». Хутка будзе юбілей гэтага рэлізу. Што адбылося за гэтыя 10 гадоў? Чаго чакаць і на што спадзявацца цяпер, калі «свет незваротна змяніўся»? Піша Лявон Вольскі ў рубрыцы «Мама, не журыся!» на Budzma.org.

Падзея на мяжы розных светаў

З аднаго боку, у цяперашнім свеце 10 гадоў для музычнага альбому — гэта не такі ўжо й юбілей. Ёсьць знакамітыя рок-альбомы, якім па 50 гадоў, а некаторым і па 60! Але для мяне «Hramadaznaǔstva» сталася падзеяй, якая адбылася роўненька на мяжы розных светаў, розных жыццяў, розных эпохаў.

За гэтыя дзесяць гадоў мой (і шмат якіх іншых людзей) свет незваротна змяніўся. Усё пачалося з Майдану, на якім грала «Крамбамбуля». Гэта быў самы канец 2013-га, мы хутка сарганізаваліся, прыехалі ў рэвалюцыйны Кіеў і далі канцэрт на Майдане. Было вельмі халодна (як гэта, чамусьці, часта здараецца падчас грамадскіх забурэнняў, успомніць хаця б Менск 2006-га ці 2010-га!), людзі грэліся каля металёвых бочак, у якіх гарэлі дровы. Гэты рэвалюцыйны дым лунаў па ўсім цэнтры гораду, усмоктваўся ў валасы, у адзенне. Разам з дымам у марозным паветры лунала трывога і прадчуванне чагосьці нядобрага. Мы былі й на першым Майдане, у 2004-м, там было адчуванне свята, карнавалу, хуткае немінучае перамогі. Цяпер «карнавальнасці» ніякай не было, адчувалася роспач і гатоўнасць ісці да канца.

2014-ты і нязменны прысмак блізкай вайны

Мы вярнуліся ў Менск, адзначылі прыход новага, 2014-га, года, і тут пачалося! Нябесная Сотня, захоп Крыма, вайна на Данбасе… Раней ніхто не сутыкаўся з вайной так блізка — вось яна, зусім побач! Я калісьці граў і ў Харкаве, і ў Данецку, і ў Днепрапятроўску, а цяпер гэта ўсё ахоплена агнём вайны, там адбываюцца жудасныя падзеі, гінуць людзі — і гэта не Сірыя ці Чачня, далёкія і невядомыя, не, гэта знаёмая тэрыторыя, да якой ты маеш там знаёмых, прыяцеляў і пару вясёлых гісторыяў з кожнае вандроўкі па ёй.

І гэты прысмак блізкай вайны — ён за гэтыя гады нідзе не знік. Ён застаўся з намі.

Чарговая лібералізацыя

Потым пачаліся «мінскія дамоўленасці» і ўся гэтая лухта — беларускія «міратворцы», зняцце ўсіх санкцыяў, шчодрыя гранты ад Еўрапейскага саюза, чарговая лібералізацыя — новыя бары-кавярні-галерэі-арт-прасторы-вышымайкі-вышыванкі… Ад гэтага часу засталося пачуццё брыдкае прыкрасці— упершыню за ўсе гэтыя доўгія гады беларуская ўлада нарэшце прызнаная Захадам легітымнаю, пры гэтым ты ўсё знаходзішся ў чорным спісе, а бабулі на лаўках мармычуць: «Затое ў нас вайны няма»…

Потым я прайшоў праз шэраг стратаў блізкіх людзей…

Потым прыйшоў каранавірус, які змабілізаваў беларускую супольнасць і канчаткова падарваў давер да ўлады.

А далей… Вы выдатна ведаеце, што было далей. Свет кардынальна змяніўся і, баюся, наперадзе нас чакаюць новыя й новыя нечаканыя падзеі.

Прага зменаў

Калі выйшла «Hramadaznaǔstva», у Беларусі ўсё было ціха і спакойна (як усім здавалася). Ну, пару палітвязняў (а навошта яны лезлі ў палітыку?), ну, чорныя спісы дзеячаў культуры (дык яны, відаць, таксама палезлі, куды не трэба!), ну, цэнзура (ай, любая дзяржава займаецца цэнзурай у той ці іншай ступені!), можна было амаль бесперашкодна ездзіць і лётаць, дзе хочаш, зарабляць, прадаваць і перапрадаваць. Здавалася, навошта зноў гэтыя незадаволеныя вострыя песні, жыві ды радуйся! Але, як высветлілася, у Беларусі шмат людзей, якім сугучная гэтая эмоцыя, гэты надрыў, гэты нерв.

Праз увесь альбом скразіць прага зменаў, але ніхто, прынамсі, я, не думаў, што гэтыя змены будуць вось такія — якія яны ёсць, часцяком бязлітасныя і бессэнсоўныя.

Застаецца спадзявацца, што нам трэба прайсці праз гэта, каб выйсці на іншы ўзровень. Вярнуць жыццё сваёй краіне, зламаць сцэнар, ісці за сваім Каханнем, забыцца на мелодыі і рытмы беларускай эстрады і на пытанне «А хто там ідзе?» замест звыклага «Нікога няма» цвёрда ды ўпэўнена адказаць: «Беларусы!».

Каментары5

  • Мой дом Варшава
    13.03.2024
    Время зыбицких, баристов, барбершоперов и отстальной пены безвозвратно прошло.
  • Х
    13.03.2024
    Думалася, што пра жонку першую напіша...... Прыкра гэта ўсё
  • Жыве Менск
    15.03.2024
    Я ўсім сябрам казаў, што "лібэралізацыя" скончыцца гэтак жа, як і "беларусізацыя" за камуністымі, хіба што без расстрэлаў. Дзякуй за артыкул, Лявоне! Больш не адчуваю сябе самотным у пачуцьці брыдкае прыкрасьці.

Цяпер чытаюць

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ1

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн: Уладзіміру Пуціну патрэбна ўся Украіна, а не яе частка11

Z-палітолаг Лазуткін кінуў Z-журналістку Шыбкоўскую20

«Мяне ўзялі ў лепшых традыцыях СССР. Адзін галубец паспеў з’есці, а другі не. Толькі смятанай яго паліў»2

ДАІ пачне закрываць аўташколы за дрэнныя вынікі вучняў3

У Варшаўскім універсітэце студэнт-юрыст з сякерай напаў на кампус і адсёк вахцёрцы галаву24

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў10

Ацяпленне вяртаецца ў Мінску ў аб'екты сацыяльнай сферы

Чаму жонкі футбольных форвардаў атакавалі адна адну. У Англіі завяршаецца «Справа Вагаты Крысці»

Першая ноч пуцінскага перамір’я прайшла без налётаў беспілотнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ1

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць