У Польшчы стала больш беларускіх салонаў прыгажосці, але менш рэстаранаў
У 2025 годзе ў Польшчы павялічылася колькасць беларускіх кампаній у сферы індустрыі прыгажосці (цырульні, салоны прыгажосці і да т. п.), аднак у рэстаранным бізнэсе зафіксавана зніжэнне, піша ў сваім тэлеграм-канале журналіст Вадзім Сяховіч.

Паводле звестак Цэнтральнага асяродка гаспадарчай інфармацыі, колькасць зарэгістраваных у Польшчы юрыдычных асоб з беларускім капіталам у сферы цырульняў, салонаў прыгажосці і іншых падобных паслуг, працягнула расці.
Калі ў студзені 2025 года такіх кампаній налічвалася 300, то на студзень 2026‑га — ужо 312. Гэта адна з нешматлікіх галін, дзе ў мінулым годзе быў зафіксаваны чысты прырост новых бізнэсаў.
Разам з тым унутры самой галіны сітуацыя была неаднароднай. Напрыклад, колькасць кампаній, якія ўтрымліваюць фітнэс-клубы, скарацілася з 18 да 14.
У той жа час яшчэ адна такая папулярная сярод беларускіх інвестараў у Польшчы сфера, як рэстаранны бізнэс, прадэманстравала прыкметнае падзенне.
У студзені 2025 года ў ёй былі зарэгістраваныя 202 юрыдычныя асобы з беларускім капіталам, а на студзень 2026 года іх колькасць скарацілася да 176.
У Польшчы скарацілася колькасць кампаній з беларускімі каранямі
Беларус тры гады развіваў кебабную на рынку ў Варшаве. А цяпер яе хочуць знесці
Беларус наладзіў у Польшчы вытворчасць хатніх бункераў для абароны ад ракет і дронаў
Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў
Каментары