Грамадства1818

Карпянкоў хоча вывесці ўнутраныя войскі ў асобную структуру на ўзор Расгвардыі

Крыніцы «Нашай Нівы» ў Міністэрстве ўнутраных спраў паведамляюць пра рэформу, якую спрабуе пралабіраваць намеснік міністра, лукашэнкаўскі генерал Мікалай Карпянкоў.

Мікалай Карпянкоў

«Адносіны паміж міністрам Іванам Кубраковым і ягоным намеснікам Карпянковым становяцца невыносна кепскімі — Карпянкоў плануе аддзяленне ўнутраных войскаў ад МУС у асобную структуру на манер Расгвардыі. А тое, што Лукашэнка не адправіў Карпянкова ў верасні на пенсію, ускосна гаворыць пра далейшыя планы на гэтага чалавека», — кажа «Нашай Ніве» інфармаваны суразмоўца са структуры МУС.

Расгвардыя — ваенная арганізацыя, створаная ў 2016-м у Расіі на базе ўнутраных войскаў МУС Расіі, якая выконвае функцыі па фізічным задушэнні любога роду нязгоды з пуцінскім рэжымам.

Ёй падпарадкоўваюцца ўнутраныя войскі і атрады спецназа па ўсёй Расіі. 

Кіруе Расгвардыяй 70-гадовы генерал арміі Віктар Золатаў, чый статус прыраўняны да міністра — ён падпарадкоўваецца толькі Пуціну. 

«Цяпер беларускія ўнутраныя войскі існуюць у сістэме МУС у выглядзе Галоўнага ўпраўлення. Калі іх выведуць у асобную структуру, Карпянкоў стане на ўзроўні міністра, а ўсе ягоныя топ-менеджары, адпаведна, стануць па пазіцыю вышэй. Кожны чалавек у сістэме зробіць крок наперад кар'ерна і фінансава.

Самастойны статус таксама абяцае самастойнае кіраванне бюджэтам. Тлумачыць выгоды, у прынцыпе, няма сэнсу, яны на паверхні», — дадае наш суразмоўца, акцэнтуючы ўвагу на тым, што Карпянкоў паўтарае працэсы, якія адбываліся ў Расіі. 

«Ён не заўсёды трымае субардынацыю і дазваляе сабе пісаць наўпрост Лукашэнку, хоць павінен гаварыць з уладай толькі праз міністра Кубракова. Пазіцыянуе сябе самастойнай фігурай, якой цесна ў яго цяперашняй пазіцыі, і чалавекам, які ведае, як павінна развівацца сістэма абароны канстытуцыйнага ладу. 

Кубракоў (у цэнтры) і Карпянкоў (справа)

Ён ужо стварыў у абласных гарадах свае атрады спецназу, прыцягнуў з сабой сваіх давераных асоб з ГУБАЗа, якія сталі працаваць ва ўнутраных войсках як служба ўласнай бяспекі, падмяняючы гэтую функцыю МУС.

Намер яго цалкам ясны, для афіцэраў унутраных войскаў ён сакрэтам не з'яўляецца, і ўсе, па шчырасці, гэтага чакаюць і на гэта спадзяюцца, таму што ў матэрыяльным сэнсе стане палепш.

З боку цэнтральнага апарата МУС, канечне ж, падтрымкі няма — хто падтрымае сепаратны рух? 

Застаецца толькі невядомым, ці ўдасца Карпянкову пераканаць Лукашэнку, за якім фінальнае рашэнне», — падагульніў суразмоўца. 

Карпянкоў разносіць вітрыну кафэ O'Petit. Гэта адзінае кафэ, якое пацярпела падчас пратэстаў-2020. Праўда, ад рук міліцыі

Каментары18

  • Адабряю
    01.02.2024
    Карпянкоў хоча вывесці ўнутраныя войскі ў асобную структуру па ўзоры Расгвардыі/
    Правільна. Потым судзіць іх усіх разам. А структуру прызнаць тэрарыстычнай. Прозвішчы апублікаваць на адмысловым сайце, з фота карткамі.
  • даведка
    01.02.2024
    Карпенков недавно вручил перед строем краповый берет Кубракову, который в ответ отдал свою шапку Карпенкову.
  • Клоун
    01.02.2024
    Захацеў стаць мясцовым Прыгожыным?
    Ахаха, у пригожына мазгі былі і досвед міжнародных зносін якіх ніякіх. А карпуша - радавы рэкіцір з 90х, які вылез ТОЛЬКІ таму, што глыбока лізнуў. Няма чаго і параўноўваць іх.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць