Грамадства11

Трэці раз запар арыштавалі ўдзельніка нафтанаўскай стачкі

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 9 студзеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў арыштавала на 15 сутак работніка ААТ «Нафтан» Аляксандра Ляшкова. Гэта ўжо трэцяя запар адміністрацыйная ізаляцыя ўдзельніка стачкі 2020 года, якая вылічваецца 44-мя суткамі, адзначае «Віцебская вясна».

Паводле рапарту міліцыянта з Наваполацкага ГАУС, Аляксандр быў зарэгістраваны ў месенджары Telegram і ў чат з назвай «ААТ «Нафтан» неабыякавых людзей» даслаў спасылку з відэахостынгу Youtube з назвай «Кардынацыйная рада». Раней гэты рэсурс уключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На судовым пасяджэнні мужчына віну не прызнаў, адзначаючы, што ён не распаўсюджваў экстрэмісцкую інфармацыю праз свой акаўнт у тэлеграме.

Тым не менш, суддзя Балаболава палічыла, што Ляшкоў здзейсніў інкрымінаванае яму правапарушэнне, і на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пакарала яго арыштам тэрмінам на пятнаццаць сутак.

Каментары1

  • Влад
    25.01.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты7

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты7

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць