Эканоміка

Якія гандлёвыя цэнтры адкрыюцца сёлета ў Мінску

У сталіцы ў 2024 годзе зʼявіцца некалькі новых ГЦ. Калі гэта адбудзецца, то буйнафарматных гандлёвых цэнтраў у Мінску будзе амаль сто, а агульная колькасць плошчаў стане большай за 1 млн 640 тыс. квадратных метраў. Па гэтым паказчыку беларуская сталіца супастаўная з суседнімі краінамі. Office Life разам з аналітыкам «Коліерз Інтэрнэшнл Кансалтынг» Дзмітрыем Солавых распавядае, што гэта за цэнтры і дзе яны зʼявяцца.

ГЗЦ «Чэрвеньскі»

Фота: «Яндэкс Карты»

Дзе: на скрыжаванні вуліц Маякоўскага і Аранскай на месцы былога Чэрвеньскага рынку.

Што будзе? Гандлёвы цэнтр дабудоўвае кампанія «Сільвер Капітал». З месцам і аб'ектам звязаная легендарная гісторыя. Яшчэ ў пачатку XX стагоддзі тут з'явіўся рынак, а ў савецкі час ён стаў адным з найбуйнейшых. У 2013 годзе яго перанеслі ў мікрараён Лошыца, а тут іранскі забудоўшчык хацеў узвесці ГЗЦ Didas. У выніку інвестар адмовіўся ад праекту па эканамічных прычынах, а пляцоўку вярнулі гораду. «Сільвер Капітал» змагаўся за яе на аўкцыёне. 

ГЗЦ «Чэрвеньскі» размесціцца на 43,6 тыс. квадратных метраў. Тут будуць падземны і наземны паркінг на 1 тыс. машынамесцаў. Якарнай прадуктовай крамай стане Green. Таксама плануюцца магазіны вядомых аператараў бытавой тэхнікі, спорттавараў, адзення, абутку, тавараў для дзяцей, фуд-корт і дзіцячы забаўляльны цэнтр. 

«Сільвер Капітал» уваходзіць у інвестыцыйную групу «РАПА», якая кіруе гіпермаркетамі Green. «РАПА» — праект бізнесмена Генадзя Кірэйкова. Ён на 28-м месцы ў топ-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі, складзеным выданнем «Беларусы і рынак».

ГЗЦ Prizma

Фота: prizmaminsk.by

Дзе: побач са станцыяй метро «Партызанская» на Партызанскім праспекце, 77а.

Што будзе? Аб'ект будуе кампанія «Сігмаполюс». Забудоўшчык вядомы ўзведзеным у цэнтры Мінска шматфункцыянальным комплексам з бізнес– і гандлёва-забаўляльным цэнтрам «Тытан», бізнес-цэнтрамі «Хваля» і «Талбухіна, 3 А», і іншымі. Таксама група кампаній нядаўна за $7,8 млн купіла даўгабуд ГЗЦ «Мега Парк».

У ГЗЦ Prizma, дзе больш за 22 тыс. квадратных метраў гандлёвых плошчаў, будуць супермаркет «ГІПА», магазін электронікі і тавараў для дома «5 элемент», пякарня Pate, медцэнтр, аптэкі, зоамагазіны, магазіны адзення і абутку. Таксама адкрыюць фуд-корт, кавярню, кінатэатр і «Актывіці парк» на 3 тыс. квадратных метраў. У ГЗЦ будзе чатыры ўзроўні. У офіснай частцы — больш за 14 тыс. квадратных метраў. Уся плошча комплексу — 70 тыс. квадратных метраў.

ГЦ «Гудвіл»

Фота: viranes.by

Дзе: на скрыжаванні Шаранговіча і Гарэцкага ў Сухарава.

Што будзе?У ГЦ будуць магазіны, фуд-корт, паркінг, фітнес-цэнтр, аб'екты медыцынскага прызначэння і офісы, а таксама дзіцячы забаўляльны цэнтр. Канкрэтныя брэнды і якарныя аб'екты пакуль не называюцца. Агульная плошча — 8,5 тыс. квадратных метраў, гандлёвая — 4,3 тыс. квадратных метраў.

Забудоўшчык аб'екта — «Віранэс». У свой час ён узвёў ГЦ «Магніт» на праспекце Дзяржынскага і ў мікрараёне Сухарава.

Адкрыццё чакалі ў 2023 годзе, але гэтага не адбылося.

ГЗЦ AVIA MALL

Фота: minskmir_live / Telegram

Дзе: праспект Міра, 3, у квартале Minsk World.

Што будзе? Аб'ект узводзіць забудоўшчык Dana Holdings. Плануецца, што з вестыбюля станцыі метро «Аэрадромная» можна будзе ўвайсці ў ГЗЦ. Комплекс размесціцца на месцы ўзлётных палос першага беларускага аэрапорта. У Avia Mall будуць крамы, кінатэатр, фітнес-цэнтр і вялікі фуд-корт. Якарным прадуктовым гіпермаркетам стане Green.

ГЗЦ зойме 136 тыс. кв.

Якія яшчэ ГЦ чакаць у Мінску

У пачатку студзеня на аўкцыёне купілі недабудаваны ГЗЦ «Мега Парк». Калі яго ўвядуць у эксплуатацыю, не зразумела, але ў аб'екта высокая ступень гатоўнасці. Таксама на скрыжаванні вуліц Нямігі і Карла Лібкнехта будуюць ГЗЦ Sigma. Яго адкрыццё чакаецца ў 2025 годзе.

Фота: sigmapolus

У ГЦ Green City на Прытыцкага, 156 пачаліся будаўнічыя работы па павелічэнні гандлёвых плошчаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі2

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі62

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі2

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць