Вайна1515

Расія ваюе за туалеты

Губернатар Санкт-Пецярбурга заявіў, што расійскім вайскоўцам не трэба тлумачыць, чаму Расія ваюе ва Украіне, бо тыя «пабачылі гендарна-нейтральныя туалеты» ва ўкраінскіх школах. Падобныя туалеты можна адшукаць і ў Беларусі.

Губернатар Аляксандр Бяглоў (у цэнтры) на сустрэчы з расійскімі вайскоўцамі. Фота: тэлеграм-канал Аляксандра Бяглова

Допіс са сваімі ўражаннямі ад сустрэчы з параненымі ўдзельнікамі расійскага ўварвання ва Украіну Аляксандр Бяглоў апублікаваў ва ўласным тэлеграм-канале 13 студзеня.

«Тыя, хто прайшоў украінізаваную версію Данбаса з аўтаматам у руках, добра разумеюць, за што мы змагаемся», — напісаў Бяглоў.

Паводле яго слоў, ваенныя, з якімі ён сустракаўся, нібыта бачылі прыбіральні ва ўкраінскіх школах, дзе замест двух пакояў тры: «для дзяўчатак, хлопчыкаў і гендарна-нейтральныя». «Гэтым хлопцам не трэба тлумачыць, за якія каштоўнасці мы выступаем», — дадаў Бяглоў.

Насамрэч і ў Беларусі ёсць туалеты, якія можна аднесці да гендарна-нейтральных. У рамках забеспячэння даступнага асяроддзя для фізічна аслабленых асоб ствараюцца адмысловыя туалеты, якія праз нешматлікасць названых асоб ва ўстанове могуць не дзяліцца па палавой прыкмеце.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • Mafkees
    14.01.2024
    Какие нафиг гендеры? Не доросли еще до таких вопросов.
    Умирают десятками тысяч,становятся калеками десятками тысяч,чтоб безмозглые россияне вечно жили в нищете,дерьме и бесправии как рабы. Ну и конечно за эксклюзивную возможность справлять нужду в дырку и на улице. )
  • Вася
    14.01.2024
    Умеют российские власти не только ссать в туалете, но и в уши населению
  • Не расіянам расказваць пра культуру туалетаў
    14.01.2024
    Прыклады гендарнай нейтральных туалетаў у Беларусі і Расіі:
    - туалеты ў цягніках, аўтобусах, самалётах;
    - часовыя біатуалеты на святах;
    - туалеты ў некаторых рэстаранах, дзе не хапае месца зрабіць некалькі;
    - у кожнай хаце туалет - гендарна нейтральны;
    - усе туалеты-дзіркі ў сельскай мясцовасці;

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць