Грамадства4242

Ціханоўская vs Лукашэнка. Параўналі водгукі на навагодні выступ палітыкаў

За 11 гадзінаў на асноўных платформах ютуба відэа з выступам Ціханоўскай набрала 170 тысяч праглядаў. У Аляксандра Лукашэнкі — 308 тысяч. Яго выступ сабраў і больш каментароў, але многія з іх падобныя зместам. У допісах часта ўжываецца «бацька». У водгуках на навагодняе віншаванне Ціханоўскай пераважае слова «дзякуй» і вокліч «Жыве Беларусь».

Аляксандр Лукашэнка і Святлана Ціханоўская падчас навагодніх віншаванняў

Святлана Ціханоўская

За пяць хвілін да навагодняга звароту Святланы Ціханоўскай у Беларусі заблакавалі Ютуб. Ён быў недаступны прыкладна з 23:45 да 0:05.

Ціханоўская прамаўляла па-беларуску і па-руску. Леваруч стаяў бел-чырвона-белы сцяг.

Выступ лідаркі дэмакратычнай Беларусі транслявалі яе ютуб-канал, а таксама Еўрарадыё, «Краіна для жыцця», «Белсат NEWS» ды Malanka Media:

— 73 тысячы праглядаў сабраў зварот на Youtube-канале Ціханоўскай;

— 59 тысяч праглядаў на Еўрарадыё;

— 17 тысяч праглядаў на «Белсат NEWS»;

— 13 тысяч праглядаў было на «Malanka Media».

— 7600 праглядаў на канале «Краіна для жыцця»;

8-хвілінны выступ Святланы Ціханоўскай пракаментавалі 1442 чалавек.

Зварот быў сасцэнараваны ў форме дыялогу Ціханоўскай з людзьмі. Прадстаўнікі здымачнай групы агучвалі найбольш актуальныя праблемы беларускага жыцця, а яна ім адказвала.

У сваім звароце Ціханоўская заклікала да вытрымкі і ўпартасці ў адстойванні сваіх ідэалаў. Дэмакратычная лідарка прызналася, што не мае адказаў на ўсе пытанні.

«Я не буду казаць вам, што ўсё будзе добра, — адзначыла яна. — Многія рэчы нам даводзіцца рабіць насуперак. Але ў новым годзе я хацела б, каб у нас з вамі было менш «насуперак» і больш «дзякуючы».

Святлана Ціханоўская падсумавала навагодняе віншаванне запэўніваннем «дзякуючы сіле нашага народу, крок за крокам разам ісці да свабоднай і незалежнай Беларусі».

Аляксандр Лукашэнка

Выступ Аляксандра Лукашэнкі паказвалі на сваіх Youtube-каналах БелТА, АНТ, БТ, СТБ:

— 136 тысяч у АНТ;

— 101 тысяча праглядаў у БТ;

— 57 тысяч праглядаў БелТА;

— 14 тысяч у СТБ.

У 14-хвіліным навагоднім роліку Лукашэнка выступаў крыху больш за 7 хвілін. Працягласць роліка на некаторых інтэрнэт-пляцоўках дзяржаўных тэлеканалаў была скарочаная да 12 хвілін.

Віншаванне Лукашэнкі сабрала 2102 каментары. Пераважна каментавалі людзі з Расіі.

Навагодняе віншаванне загадалі паставіць на свае тэлеграм-каналы раёнкам і ведамствам.

Лукашэнка выступаў у пышных інтэр'ерах Палаца Незалежнасці. У навагодні эфір ён выйшаў змрочным, стомленым, пажылым мужчынам. Прамаўляў асіплым голасам на рускай мове. 

Лукашэнка гаварыў пра мір.

«Праводзячы Год міру і стварэння, загадваем, каб наступны быў такім жа мірным для ўсіх нас, для Беларусі. Мірным для нашых суседзяў, ды і для ўсіх людзей», — прамаўляў ён.

Дзякаваў «людзям у пагонах» за мір. Абяцаў, што Усебеларускі народны сход стане «фундаментам беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці».

«Няхай усе нашы самыя смелыя мары і пажаданні споўняцца ў імя міру і жыцця. Будзьце шчаслівыя! З Новым годам!» — завяршыў сваё навагодняе віншаванне беларусам Лукашэнка.

Большая частка навагодняга роліка з ім была запоўненая застаўкамі беларускіх краявідаў і інтэр'ерам Палаца Незалежнасці са сцягамі савецкіх часоў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Параўналі, колькі праглядаў сабралі ў ютубе звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі

Ціханоўская vs Лукашэнка. Параўноўваем з мінулым годам прагляды тэлезваротаў і навагодніх шоу

Яны пайшлі ад нас у 2023-м. Згадваем беларусаў, якіх мы сёлета страцілі

Каментары42

  • НГ
    01.01.2024
    Усё гэта тлумачыцца так.
    1. У Беларусі заблочылі ютуб якраз пад выступленне СТ. Паскудства рэжыму, але нічога новага.
    2. Блакіроўка паўплывала на прагляды па-рознаму. Але яе галоўнай мэтай было - каб людзі ўключылі ТБ і паслухалі сіпатага.
    3. У Расіі блакіроўкі не было, то тамтэйшыя саўкі Луку з задавальненнем паглядзелі. Думаю, 80 адсоткаў праглядаў у ютубе гэта менавіта ўсходнія оркі.
  • Wunderwaffe
    01.01.2024
    Яська-гаспадар з-пад Менску, каго прапануеш як новага лідэра?
  • нойман
    01.01.2024
    Wunderwaffe,мабыць ен бачыць лідарам сябе 

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»19

Анархісту ў Расіі далі 16 гадоў за падпал ваенкамата. Ён збег у Бішкек, яго злавілі і дэпартавалі

Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі11

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»13

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»7

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць