Усяго патроху11

Ніколі не здагадаецеся, чаму сабакі нахіляюць галаву

Вы ж бачылі, як сабака нахіляе галаву, чакаючы пачастунка альбо слухаючы чалавека. Вось чаму ваш чатырохлапы сябар так робіць.

Фота: vecteezy

У даследаванні, апублікаваным у часопісе Animal Connections у кастрычніку 2021 года, гаворыцца, што гэта можа быць прыкметай павышэння канцэнтрацыі. Даследчыкі правялі папярэдняе даследаванне, у якім у адным пакоі яны паклалі сабачыя цацкі. Уладальнікі сабак, якія знаходзіліся ў іншым пакоі, павінны былі папрасіць сваіх гадаванцаў прынесці пэўную цацку, толькі называючы яе ўголас без аніякіх іншых падказак. Нават пасля трох месяцаў навучання большасць сабак не маглі гэтага зрабіць. Аднак былі і тыя, хто мог гэта зрабіць — яны былі пазначаныя як GWL (Gifted Word Learner, што можна перавесці як «таленавітыя вучні, якія навучаюцца словам»).

Вундэркінды з групы GWL нахілялі галаву набок у 43% выпадкаў, калі чулі, што іх уладальнікі просяць пэўную цацку. У той жа час іншыя «сярэднестатыстычныя» сабакі нахілялі галаву толькі ў 2% выпадкаў. Даследчыкі кажуць, што верагодна існуе ўзаемасувязь паміж поспехам у здабыванні названай цацкі і частымі нахіламі галавы, калі сабака чуе назву канкрэтнай цацкі.

Сцвярджаецца, што гэта было першае даследаванне, якое разглядала паводзіны сабак пры нахіле галавы; але даследчыкі адзначаюць пры гэтым, што разглядалі гэтую з’яву ў вельмі канкрэтнай сітуацыі. Такім чынам, не варта рабіць адназначнай высновы, што толькі «таленавітыя сабакі, якія навучаюцца словам», будуць нахіляць галаву ў іншых сітуацыях, якія не былі правераны ў апісаным даследаванні.

Выданне Howstuffworks адзначае, што могуць быць і іншыя прычыны такіх паводзінаў, і прапануе спачатку больш падрабязна разгледзець тое, як сабака бачыць свет. Сабачы зрок, як ні дзіўна, пачынаецца з… носа. Падоўжаная морда некаторых парод можа перашкаджаць зроку з пэўных вуглоў, таму ваш гадаванец можа нахіляць галаву, каб лепш разглядзець што-небудзь — асабліва калі гэта твар чалавека. Даследаванні паказалі, што сабакі выкарыстоўваюць візуальныя сігналы, каб прачытаць выразы твару людзей, спрабуючы лепш зразумець,ці шчаслівыя мы, ці сумныя, ці збіраемся раздаваць пачастункі.

Але ж, вядома, не ва ўсіх сабак доўгія морды. Іншае тлумачэнне можа быць звязана з тым, як сабакі наладжваюцца на гукі, якія яны чуюць. Сабачы слых удвая больш адчувальны, чым слых чалавека, хоць вастрыня слыху можа адрознівацца ў залежнасці ад пароды і ўзросту.

Калі сабакі ўлоўліваюць шум вышэйшай танальнасці, яны могуць нахіляць галаву, каб лепш спраўляцца з наплывам гукавых хваль. У прыватнасці сабакі выкарыстоўваюць кончыкі вушэй як спадарожнікавыя антэны, рухаючы імі, каб лепш чуць гукі, якія выдае чалавек.

Акрамя таго, у сабак ёсць спецыяльныя мышцы, якія дапамагаюць ім апрацоўваць гукі ў сярэднім вуху. Гэтыя мышцы кіруюцца часткай ствала мозгу, вядомай як nucleus ambiguus, якая таксама рэгулюе міміку, позірк, вакалізацыю і рухі галавы. То ж мілы нахіл галавы можа быць нічым іншым, як рэфлексам, калі сабака засяроджваецца на гуку.

Фота: vecteezy

І, нарэшце, калі нахіл галавы выглядае так міла, што прыцягвае дадатковую ўвагу, то гэта, безумоўна, бонус для сабакі. Некаторыя спецыялісты па паводзінах жывёл сцвярджаюць, што гэта вывучаная камунікацыя, і называюць гэтую праяву «сацыяльным нахілам галавы». Калі сабака нахіляе галаву ў адказ на зварот чалавека, гэта, так бы мовіць, спосаб «размовы» сабакі. І калі мы на гэта адказваем пахвалой або іншымі станоўчымі эмоцыямі — або ўвогуле пачастункам! — тады больш верагодна, што нахіленне галавы паўторыцца.

І, бадай, самае важнае. Хоць сабака, які нахіляе галаву, і выглядае неймаверна мілым, але калі гэта адбываецца занадта часта, гэта можа сігналізаваць аб медычных праблемах. Надта часта нахіленая галава можа азначаць вушную інфекцыю, запаленне або іншую праблему. Таму калі вы бачыце, што ваш сабака паводзіць сябе дзіўна — неадкладна звярніцеся да ветэрынара.

Чытайце таксама:

Усе сабакі добрыя — і гэта ніяк не звязана з іх пародай

Крычыш на сабаку? Расказваем, чаму гэта бессэнсоўна і як лепш дзейнічаць

У цэнтры Слуцка валанцёры паставілі новы домік для коцікаў

На гадавіну вывядзення залатога рэтрывера ў Шатландыі сабралі ў адным месцы сотні гэтых мілых сабак ФОТЫ

Каментары1

  • Канешне, не здагадаемся
    25.12.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм8

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж149

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць