Эканоміка11

Як за пяць гадоў змянілася камуналка ў адной беларускай кватэры

BAR24 параўнаў рэальныя жыроўкі адной баранавіцкай кватэры за снежань 2018 года і снежань 2023 года.

На працягу апошніх дзесяці гадоў камуналка ў Беларусі даражэла ў сярэднім на 5 долараў штогод. Такая сума была ўстаноўлена на заканадаўчым узроўні. «У мэтах удасканалення парадку рэгулявання тарыфаў на ЖКГ, а таксама дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва». Так гаворыцца ў афіцыйным дакуменце.

Улетку 2023 года рост коштаў на камуналку адвязалі ад звыклых 5 долараў. І прывязалі да базавай велічыні. З гэтага часу разава павышаць цэны на паслугі ЖКГ дазваляецца не больш як на 0,5 базавай (18,5 рубля). Калі б усё засталося, як раней, разавае павышэнне складала б менш за 16 рублёў (па курсе Нацбанка).

Здавалася б, што такое 5 долараў за год? Адзін раз у краму не сходзіш. Аднак, калі параўнаць кошты ў жыроўках, да прыкладу, за пяць гадоў, рост выходзіць істотны. 

Камуналка за пяць гадоў падаражэла ўдвая

Журналісты ўзялі жыроўкі з адной і той жа баранавіцкай кватэры, атрыманыя ў снежні 2018 і 2023 года (гл. фота). І параўналі кошты на камунальныя паслугі.

Жыроўка з баранавіцкай кватэры, атрыманая ў снежні 2018 года. Фота: bar24

Адразу адзначым, што за гэтыя пяць гадоў у кватэры адбыліся некаторыя змены. У прыватнасці, стала на аднаго зарэгістраванага чалавека больш. Крыху павялічылася спажыванне вады. І змяніўся парадак разліку за некаторыя паслугі. Напрыклад, тэхабслугоўванне ліфта сталі лічыць не па колькасці прапісаных у кватэры чалавек, а па квадратных метрах плошчы. Таму пры параўнанні зважалі менавіта на тарыфы, а не на выніковы кошт кожнай паслугі.

Больш за ўсё за апошнія пяць гадоў у гэтай кватэры выраслі расцэнкі на капрамонт. Тарыф за гэты час павялічыўся больш як у два разы.

Жыроўка з той жа кватэры ў снежні 2023 года. Фота: bar24

Амаль удвая вырас тарыф на паслугі водаадвядзення ці каналізацыі. 

Расцэнкі на ацяпленне, падагрэў вады і вываз смецця павялічыліся за пяць гадоў у сярэднім у паўтара раза.

Менш за ўсё за гэты час выраслі кошты на тэхнічнае абслугоўванне жылога памяшкання — прыкладна на траціну.

У выніку за пяць гадоў жыроўка ў адной і той жа кватэры падаражэла ў 1,9 раза. Афіцыйны заробак у Баранавічах за гэты час вырас з 887 (кастрычнік 2018 года) да 1631,7 рубля (кастрычнік 2023-га). Або ў 1,8 раза.

Каментары1

  • Гіпапатамянё
    21.12.2023
    Цудоўна,
    узрост цэнаў у два разы за 5 гадоў дае нам сярэднегадавую інфляцыю ў 19%. 

    А я кая там афіцыйная інфляцыя, нагадайце-ка? :)

Цяпер чытаюць

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома50

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка гатовы адмовіцца ад Нобелеўскай прэміі22

Беларуска дапамагала мігрантам легалізавацца ва Украіне праз шлюб. У выніку страціла ДНЖ сама3

Зяленскі пазбавіў грамадзянства мэра Адэсы9

«Пражыла трое сутак і кінула на 450 рублёў». Мінчук нарваўся на хітрую кватарантку2

У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй24

Магчыма, выйдуць на свабоду палітвязні. Аднак глабальна Беларусь застанецца дыктатурай і пад расіянамі35

Агучаны новыя тарыфы на платныя паркоўкі Мінска1

У Магілёўскім раёне мужчына абакраў царкву1

Беларуска расказала, як з'ездзіла ў Дубай і колькі зарабіла9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома50

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць