Сілавікі прыйшлі да дацэнта кафедры камунікатыўнага дызайну факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.

У відэа, выкладзеным сілавікам, Семянцоў кажа, што ў 2020 годзе 3 ці 4 разы браў удзел у акцыях, падпісаны на экстрэмісцкі канал. Яго таксама вінавацяць у тым, што сябрам з Расіі «распаўсюджваў фэйкі» пра сітуацыю ў Беларусі, зніклых і забітых на пратэстах.
«Важна адзначыць, што інфармацыя пра парушальніка даслана адказнымі асобамі з БДУ», — дадае ГУБАЗіК.
Семянцову 54 гады. У 1993-м скончыў Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці дызайнера. Сябра Саюза дызайнераў Беларусі. Ездзіў на стажыроўку ў Барселону. Ва ўніверсітэце працуе больш за 15 гадоў.
У 2011-м атрымліваў падзяку ад Міністэрства культуры, адзначаў яго неаднаразова і БДУ.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары