Грамадства

У чатырох раёнах Мінска з крана можа цячы зялёная вада. Але палохацца не варта

З 9 лістапада цеплаэнергетыкі падфарбавалі ваду ў кацельнях, якія абслугоўваюць дамы ў Ленінскім, Заводскім, Савецкім і Першамайскім раёнах Мінска. Гэта робіцца штогод для таго, каб аператыўна выявіць уцечку цепланосьбіта, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: neperm.ru

Фарбавальнік флуарэсцэін натрыю, што дадаецца ў ваду, як сцвярджаецца, абсалютна бяспечны. Завершаць эксперымент 30 красавіка 2024 года.

Калі з крана ў кватэры цячэ афарбаваная вада, значыць няспраўнае цеплаабменнае абсталяванне жылога дома. Прытым нават калі вымыць посуд або прыняць душ з такой вадой, шкоды для здароўя нібыта не будзе. Аднак паведаміць пра такія факты ў дыспетчарскую службу мінскіх цеплавых сетак неабходна. 

За 2022-2023 гады ў Мінскэнерга ад гараджан паступіла 15 сігналаў аб змене колеру вады, з якіх толькі 6 былі пацверджаныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс18

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

Хацелі паставіць бацьку добры помнік. Заплацілі 6800 рублёў, але так і не дачакаліся2

«Ці нармальна, што квіткі цяпер прадаюцца па прапісцы?»: беларуска здзівілася розніцы ў цэнах у Віцебскім музеі10

Упала 488 дрэваў, пашкоджана 15 аўтамабіляў — наступствы ўчорашняй стыхіі

Арына Сабаленка прэзентавала новую калекцыю футболак са сваёй выявай10

«Людзі стрыманыя, але не заўсёды добрыя». Барбер пераехаў з Крыма ў Мінск, але доўга не пратрымаўся і збег у Маскву23

Сем партый і ніводнага незалежнага кандыдата. Казахстан выбірае Курултай5

Пад Санкт-Пецярбургам гарыць велізарная прамысловая зона5

Склад Ozon у Арэнбургскай вобласці зазнаў атаку дронаў

Выйшла грунтоўная «Кніга некралогаў» беларускай эміграцыі. Што ў ёй?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс18

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць