Навука і тэхналогіі

Даследчыкі распрацавалі падскурны імплант для лячэння дыябету 1-га тыпу

Прылада можа вылучаць у клеткі інсулін, але ёсць адзін нюанс.

Выява: Cornell Chronicle

Навукоўцы распрацавалі новую імплантацыйную прыладу, якая можа змяніць спосаб атрымання інсуліну хворымі на дыябет 1-га тыпу. Ніткападобны імплант, або SHEATH (Subcutaneous Host-Enabled Alginate THread), усталёўваецца ў арганізм у два этапы.

Спачатку навукоўцы прыдумалі спосаб уставіць нейлонавыя катэтары пад скуру, дзе яны застаюцца да шасці тыдняў. За гэты час вакол катэтараў утвараюцца крывяносныя судзіны, якія будуць затым структурна падтрымліваць спецыяльныя «астраўковыя прылады». Калі катэтар выдаляюць, у гэтай прасторы потым размяшчаюць гэтыя імпланты ці «астраўковыя прылады» даўжынёй 10 сантыметраў. Яны вылучаюць інсулін праз астраўковыя клеткі, якія ўтвараюцца вакол, а таксама атрымліваюць пажыўныя рэчывы і кісларод з крывяносных судзін, каб заставацца жывымі.

Тэхніка імплантацыі была распрацаваная і пратэставаная даследчыкамі з Cornell University і University of Alberta. Менавіта ва Універсітэце Корнэла ў 2017 годзе навукоўцы стварылі першы палімер, які атрымаў назву TRAFFIC (Thread-Reinforced Alginate Fiber For Islets enCapsulation), зроблены для імплантацыі ў брушную паражніну пацыента. У 2021 годзе тая ж каманда распрацавала яшчэ больш надзейную прыладу для імплантацыі, якая даказала здольнасць кантраляваць узровень цукру ў крыві мышэй на працягу шасці месяцаў.

Цяперашняя праблема SHEATH, якую яшчэ трэба вырашыць — гэта працяглае прымяненне ў пацыентаў. Вельмі цяжка падтрымліваць функцыянальнасць гэтых астраўкоў на працягу доўгага часу ўнутры цела, бо прылада блакуе крывяносныя судзіны; натуральныя ж астраўковыя клеткі ў целе знаходзяцца, як вядома, у непасрэдным кантакце з судзінамі, якія забяспечваюць гэтыя клеткі пажыўнымі рэчывамі і кіслародам, перадае словы даследчыкаў Engaget.

Паколькі астраўковыя прылады ў канчатковым выніку павінны быць выдаленыя з арганізма, даследчыкі ўсё яшчэ працуюць над тым, каб максімізаваць абмен пажыўных рэчываў і кіслароду ў мадэлях буйных жывёл — і, урэшце, у чалавека. Навукоўцы спадзяюцца, што аднойчы імплант можа замяніць стандартнае лячэнне дыябету 1-га тыпу, якое сёння патрабуе штодзённых ін'екцый або інсулінавых помпаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць