Грамадства33

Фонд спартовай салідарнасці хоча лабіраваць зняцце санкцый з дзіцяча-юнацкага спорту. Гэта выклікала спрэчку

Старшыня Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін апублікаваў пост пра неабходнасць зняцця міжнародных абмежаванняў з дзіцяча-юнацкага спорту Беларусі — гэта пытанне, паводле яго слоў, актыўна абмяркоўваюць у фондзе. Апейкін тлумачыць, чаму гэта трэба зрабіць.

Фонд спартовай салідарнасці хоча лабіраваць зняцце санкцый з дзіцяча-юнацкага спорту. Фота: fcmolodechno1949 / vk.com

Старшыня Беларускага фонду спартовай салідарнасці піша, што пасля ўварвання расійскіх войск ва Украіну з тэрыторыі Беларусі пад санкцыі МАК і міжнародных федэрацый патрапілі не толькі дарослыя зборныя і каманды нашай краіны, але і дзіцяча-юнацкія. Амаль увесь дзіцячы спорт быў адхілены ад міжнародных спаборніцтваў. Калі з дарослымі зборнымі і клубамі ўсё зразумела, то з дзіцячым і юнацкім спортам сітуацыя выглядае больш супярэчліва, мяркуе Апейкін.

«Апроч падзення ўзроўню падрыхтоўкі і спартовага майстэрства маладых беларускіх спартоўцаў, мы яшчэ маем сурʼёзны вектар на русіфікацыю, бо дзеці ездзяць зараз на спаборніцтвы не ў Польшчу, Літву, Германію ці Данію, а ў Растоў, Маскву, Варонеж і Екацярынбург. Гэта вельмі кепская тэндэнцыя, бо на выхадзе праз пару гадоў мы як грамадства атрымаем малапрафесійны, арыентаваны на рускі свет нацыянальны спорт. Наўрад ці гэта ў нашых інтарэсах», — даводзіць Апейкін.

Ён піша, што важна, каб беларуская спартовая сфера была інтэгравана ў еўрапейскую прастору, а не расійскую ці азіяцкую.

«Гэтае пытанне мае як цывілізацыйнае, так і практычнае вымярэнне, бо ўзровень спаборніцтваў у заходніх краінах значна больш высокі, што надае штуршок для развіцця», — мяркуе ён.

Паводле Апейкіна, размова ідзе пра выступы і ўдзелы ў міжнародных спаборніцтвах пад нейтральным сцягам без дзяржаўных сімвалаў. Захады па скасаванні міжнародных абмежаванняў павінны датычыцца дзяцей і падлеткаў да 18 гадоў, а ў некаторых відах спорту да 16 гадоў у залежнасці ад спецыфікі.

Перад тым як планаваць пэўныя захады (звароты да МАК і міжнародных федэрацый) Апейкін збірае меркаванні і прапановы на гэты конт.

У каментарах да паста Апейкіна ў фэйсбуку карыстальнікі звярнулі ўвагу, што такая ініцыятывы павінны быць інструментам гандлю з рэжымам. Напрыклад, трэба ўзамен патрабаваць вызваліць непаўналетніх палітвязняў ці адпусціць зняволеных маці да дзяцей.

«Я б наогул тэму спорту нашмат больш актыўна выкарыстоўвала ў пытанні палітвязняў», — напісала юрыстка Кацярына Дэйкала.­­

Каментары3

  • Мамкіна перагаворшчыца
    27.11.2023
    Здаецца, ад такіх гандляроў лукашэнка яшчэ больш задрыжэў...
  • Янка
    27.11.2023
    1.Як Апейкін бачыць спаборніцтва між украінскімі і беларускімі юнакамі? Тым больш, што суправаджаць іх будуць трэнеры і функцыянеры з менталітэтам і поглядамі кшталту Базанава альбо былога трэнера Ціманоўскай.
    2.У дэмакратычнай краіне прафесійны спорт - гэта бізнэс, у дыктатуры - інструмент прапаганды. Дзяржаву павінныя турбаваць масавая фізкультура і здаровы лад жыцця. Мяне як падаткаплатніку больш цікавая была б адсутнасць алканаўтаў на раёне, чым медалі прафесійнай сборнай па гандболу. А вырошчванне будучых чэмпіёнаў і рэкардсменаў з балючым выкіданнем пад час гэтага працэса неперспектыўных юнакоў - гэта мусіць быць прадметам прыватнага інвеставання.
  • Міко
    28.11.2023
    Малайцы! Цалкам падтрымліваю ідэю.

Цяпер чытаюць

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі31

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткафу і Кушнеру прапаноўвалі прыляцець у Беларусь і ехаць ва Украіну з Гомеля. Але яны не захацелі5

Венгрыя высылае адразу 10 расійскіх дыпламатаў. Такога раней не было1

«Гелі пераліваюць у розныя бутэлькі — ад ёгуртаў або ад кефіру». Як і што купляюць і прадаюць беларусы на польскім рынку ў Беластоку2

«Сотні курдаў расказваюць пра сувязь з дачкой прэм'ера Курдыстана. І толькі 1% заяў на прытулак ад мігрантаў у Брытаніі сапраўдныя»18

У Швецыі затрымалі беларуса — ён фатаграфаваў ахоўныя аб’екты. Там вырабляюць ракеты і боепрыпасы2

Анджаліна Джалі наведала баксёрскі клуб у Харкаве2

Расіяне атакуюць пасажырскія цягнікі ва Украіне7

Мурал беларускім пісьменнікам адкрылі ў Касцюковічах1

Грузавы самалёт Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі зачасціў у Мінск4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі31

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць