Грамадства11

«MozgON»а, якому далі 15 гадоў, зноў будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

43-гадовага аўтара Youtube-канала «MozgON» Уладзіміра Цыгановіча толькі тры месяцы таму перавялі ў новую калонію пасля апошняга прысуду — у красавіку яму прызначылі яшчэ адзін год зняволення.

За гэты час адміністрацыя ваўкавыскай калоніі № 11 ініцыявала завядзенне другой запар крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Цяпер палітвязню могуць дадаць яшчэ два гады зняволення да 16 гадоў пазбаўлення волі, піша «Вясна».

Судзіць Уладзіміра пачнуць ужо 30 лістапада ў Ваўкавыску.

Уладзімір — блогер, аўтар youtube-канала MozgON. У зняволенні палітвязень знаходзіцца ўжо больш за тры гады — яго затрымалі 9 чэрвеня 2020 года. Спачатку яго двойчы пакаралі «суткамі» паводле адміністрацыйных справаў, а потым перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.

Цыгановіча абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў) і ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці). 14 снежня 2021 Уладзіміра асудзілі па «справе Ціханоўскага» да 15 гадоў калоніі.

Спачатку палітвязня накіравалі адбываць тэрмін у віцебскую калонію № 3, але праз паўгода Уладзіміру ўзмацнілі пакаранне і перавялі з калоніі на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.

Але на гэтым ціск на палітвязня не скончыўся. Вясной 2023-га года супраць Уладзіміра ўзбудзілі крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы» (ч. 2 арт. 411 КК).

Справу пачалі разглядаць 7 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Магілёва. На другім пасяджэнні, 10 красавіка, суддзя Таццяна Касцюк агучыла прысуд палітвязню — адзін год калоніі ў дадатак да 15 гадоў зняволення.

Цяпер стала вядома, што ў судзе Ваўкавыскага раёна 30 лістапада пачнуць разглядаць чарговую справу супраць палітвязня паводле арт. 411 КК. Справу будзе весці суддзя Мікалай Сяргейка.

Падтрымайце Уладзіміра паштоўкамі, лістамі і тэлеграмамі:

ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118
Уладзімір Уладзіміравіч Цыгановіч 

Каментары1

  • даведка
    23.11.2023
    Сергейко раньше работал в Гродно, где специализировался на делах с участием КГБ, но был сослан в область.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць