Грамадства22

Чаму беларускі едуць нараджаць у Аргенціну і колькі гэта каштуе

Апошнім часам некаторыя беларускі адпраўляюцца нараджаць за акіян, а адна з беларускіх клінік нават прапануе афіцыйнае суправаджэнне родаў за мяжой. Выданне Blizko.by паглядзела, што прапануюць, колькі грошай трэба браць з сабой у Аргенціну і якія бонусы можна атрымаць ад родаў на чужыне.

Зорныя роды

Напрыклад, крыху больш за месяц таму ў Буэнас-Айрэсе нарадзіла дачку вядомая расійская актрыса Вольга Кузьміна — яна замужам за беларусам Яўгенам Апанасевічам.

«Пералёт мы планавалі загадзя, і ніякіх сюрпрызаў не было. Мы збіралі ўсе неабходныя дакументы, даведкі, я кансультавалася з лекарам… — расказвала зорка расійскіх серыялаў у сацсетках. — Рашэнне ляцець у Аргенціну было прынята сумесна — як з вялікай радасцю і апярэджаннем, так і з доляй сумненняў і перажыванняў. Але не варта забываць, што вар'яцкія рашэнні-гэта частка нашага стылю. Таму ў выніку мы ўсё ж апынуліся на іншым кантыненце…»

Нараджаць у Аргентыну лятаюць і беларускі.

Чаму Аргенціна?

Паводле сусветнага рэйтынгу краін па ўзроўні медыцыны Беларусь займае 81 месца, Расія — 58, а Аргенціна — 33. Прыватныя бальніцы ў Аргенціне абсталяваныя па апошнім слове тэхнікі і анітрохі не саступаюць бальніцам у ЗША. Для грамадзян многіх краін прадугледжаны бязвізавы ўезд на 90 дзён з магчымасцю падаўжэння бязвізавага знаходжання.

Роды ў Аргенціне забяспечваюць нованароджанаму грамадзянства па праве зямлі. А разам з дзіцём атрымаць аргенцінскі пашпарт могуць і яго бацькі.

Што дае аргенцінскі пашпарт? Права на бязвізавыя падарожжы ў 170 краін свету, уключаючы краіны ЕС, Вялікабрытанію, Японію, Новую Зеландыю. А візы ў ЗША аргенцінцам выдаюцца звычайна адразу на 10 гадоў.

Кошт пытання

Роды ў прыватнай бальніцы ў Аргенціне каштуюць у разы танней, чым, напрыклад, роды ў клініцы такога ж узроўню ў ЗША ці Еўропе, гавораць у беларускім медцэнтры.

Кошт пакета па арганізацыі родаў у Аргенціне — каля 2500 у.а. Для параўнання: вось якія цэны на роды ў некаторых іншых краінах: Чылі — 5000 даляраў, ЗША — 18000 даляраў, Бразілія — 4000 даляраў, Канада — 20000 даляраў, Еўропа — ад 3000 даляраў да 20000 даляраў (у залежнасці ад краіны).

Адным з вызначальных пытанняў пры прыняцці рашэння аб родах у Аргенціне з'яўляецца кошт саміх родаў. Ён складаецца з двух кампанентаў: кошт прыватнай бальніцы + цана за лекара і яго каманду альбо за дзяжурную брыгаду лекараў у клініцы.

Вось якія цэны былі актуальныя ў траўні гэтага года ў прыватных бальніцах: натуральныя роды — ад 1800 даляраў, кошт дзяжурнай брыгады медыкаў ≈ 850 даляраў, кесарава сячэнне — 200-400 даляраў да кошту натуральных родаў. Цэны на роды ў прыватных радзільнях могуць мяняцца кожныя 40-60 дзён.

Афіцыйная валюта Аргенціны — песа, у якой і адбываецца большая частка разлікаў. У Аргенціну раяць ехаць з наяўнымі далярамі, паколькі менавіта даляры можна абмяняць па самым выгадным курсе. Еўра цэніцца менш, чым даляр.

Кошт кватэры ў добрым раёне стартуе ад 1000 даляраў у месяц і вышэй. Як правіла, дамову на арэнду кватэры заключаюць ад 3 месяцаў і ў гэтым выпадку неабходна ўнесці поўную перадаплату за ўвесь перыяд. Да гэтай сумы, магчыма, прыйдзецца дадаць: працэнт агенту па нерухомасці (каля 20%), месяц кошту арэнды ў якасці зваротнага дэпазіту (як заклад за мэблю, тэхніку, рамонт).

Цэны на прадукты — не завоблачныя. Напрыклад, вялікая рэстаранная піца каштуе каля дзесяці даляраў. Закупіць прадукты на сям'ю з трох чалавек на тыдзень на рынку можна за 30-40 даляраў!

Таксі — 3-5 даляраў за паездку.

Метро — 0.10 даляра адзін праезд.

Сняданак — 3-5 даляраў на чалавека (кава+ тост/ круасан).

Вялікая вячэра на дваіх ва ўстанове — 20-30 даляраў.

Падгузнікі для нованароджаных — 7-8 даляраў.

Цікавыя факты

У Аргенціне, калі дзіця нараджаецца, у яго адразу бяруць адбітак ножкі, а ў мамы — адбітак пальца. Гэта робіцца для таго, каб, не дай Бог, не пераблытаць дзіця і каб быў доказ, што дзіця — сапраўды ваша.

Дзіця на ўсе агляды пасля нараджэння абавязкова хтосьці суправаджае (мама, тата, доўла), яго нідзе не пакідаюць сам-насам з медыцынскім персаналам.

Пасведчанне аб нараджэнні афармляецца адразу пасля выпіскі з радзільні. ЗАГС, дзе выдаюць усе неабходныя дакументы, таксама знаходзіцца пры радзільні.

На кожнай палаце ў радзільні вісіць вялікая карцінка-бегемоцік, куды адразу пасля нараджэння дзіцяці запісваюць яго імя, таму з імем пажадана вызначыцца яшчэ да родаў. Гэтую мілую налепку потым аддаюць бацькам на памяць. А перад родамі ўручаюць падарункавы пакет, куды ўваходзяць прэзенты і неабходныя на першы час для дзіцяці і мамы рэчы.

Каментары2

  • Оля
    17.11.2023
    Ох, люди вы люди...
    Если все хорошо - какая разница где рожать.
    А если все плохо - поинтересуйтесь сколько стоят в аргентинской частной клинике сутки реанимации и интенсивной терапии. И есть ли они там вообще.
  • Максим Дизайнер
    17.11.2023
    Статью можно было сократить до двух предложений:"За гражданством для ребенка" и цена. 

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely13

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць