Грамадства33

У фінале асенняй серыі маскоўскай гульні «Што? Дзе? Калі?» прагучалі два пытанні з Беларусі. Ці змаглі на іх адказаць знатакі?

У мінулую нядзелю ў Маскве прайшоў фінал асенняй серыі інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?». За сталом была маладая каманда Дыяны Сібуль. Гульня выкладзена ў інтэрнэце, але па беларускім тэлеканале АНТ яна будзе паказана заўтра, 29 кастрычніка. Таму калі вы хочаце паглядзець перадачу, не чытайце гэтага тэксту.

Капітан каманды Дыяна Сібуль. Скрыншот відэа

У фінале прагучалі два пытанні з Беларусі.

Першае пытанне было ад школьніка з Гомеля Мікіты Раманава. Знатакам вынеслі рэпрадукцыю карціну Іллі Рэпіна «Паненкі сярод кароў», якую мастак напісаў у 1896 годзе ў сваім маёнтку «Здраўнёва» пад Віцебскам.

Скрыншот відэа

На карціне намаляваныя тры родныя сястры ў прыгожых строях.

Пытанне гучала так: «Бацька гэтых дзяўчат у канцы XIX стагоддзя так захапіўся сельскай гаспадаркай, што меў у гаспадарцы 75 гектараў зямлі, 45 гектараў лесу, 40 галоў жывёлы і нават складаў табліцы севазвароту. Хто гэты чалавек?».

Знатакі падумалі, што раз у тэксце згадка пра табліцы, то гэта Дзмітрый Мендзялееў.

Правільны адказ: гэта быў сам Ілля Рэпін. А пытанне было фактычна з разраду «невядомае пра вядомых». Гомельскі школьнік выйграў 100 000 расійскіх рублёў (на сёння гэта 3418 беларускіх).

Таксама прагучала пытанне ад мінскага доктара Аляксея Несцерава.

Знатакам вынеслі «старажытную кавамолку» (фактычна гэта турка з насыпанымі ў яе зернямі кавы і таўкачык).

Скрыншот відэа

Пытанне гучала наступным чынам: Ігар Сенчанка, аўтар кнігі па гісторыі Катара сцвярджае, што такая рэч служыла не толькі для свайго непасрэднага прызначэння, але ў ранейшыя часы выконвала яшчэ адну функцыю. І гэта рэч знаходзіцца за кулісамі. Што знаходзіцца за кулісамі?

Знатакі адказалі, што гэта барабан, бо гук драблення кавы нагадвае гук барабана.

Насамрэч гук драблення кавы быў настолькі чутны ў горадзе з раніцы з розных дамоў, што гэта служыла будзільнікам. Аляксей Несцераў атрымае 100 000 расійскіх рублёў (3 418 беларускіх).

Знатакі прайгралі з трэскам 1:6, прычым адзіны адказ яны далі толькі з дапамогай клуба.

Таксама нагадаем, што частка гульцоў пакінула клуб пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Кацярына Мерамінская, якая пакінула клуб, сказала ў інтэрв'ю «Настоящему времени», што станам на пачатак восені маскоўскі элітарны клуб пакінулі 12 чалавек. Гэта Аляксей Самулёў, прызнаны ў Расіі замежным агентам і абвешчаны ў вышук Раўшан Аскераў, Мікалай Крапіль, Дзяніс Галіакпераў, беларуска Дар'я Салавей ды інш.

Гуляла гэтай восенню (гэта была першая гульня серыі) каманда кіраўніка беларускай версіі «Што? Дзе? Калі?» Алеся Мухіна, і яна таксама разгромна прайграла 1:6.

Каментары3

  • тараска
    28.10.2023
    Беларусь усе часцей i часцей на расейскiх каналах, iдзе уцягванне краiны цiхай сапой у расейскае медыя поле "руский мирь"
  • Падаткаплацельшчык
    28.10.2023
    тараска, ідзе перацягваньне інансавых патокаў і адцягваньне найбольш перспекрыўных у сферу северо-западного накірунку
  • даведка
    28.10.2023
    Из торговца кофе Алеся Мухина такой знаток, что не спасает даже участие в его команде знатока Друзя.

Цяпер чытаюць

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала4

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта гучыць горда і статусна». Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў пра перайменаванне ВНУ8

«За 500 рублёў ляцеў у Мінск з Магілёва на самалёце». Мінчук па парадку аб’ехаў усе месцы з беларускіх купюр4

Фінансаванне Starlink для Украіны не спыняць: у Польшчы праяснілі сітуацыю3

Апублікаваны доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця6

Вуліцы Віленскія: чаму іх не было на Палессі і Падзвінні, але былі пад Оршай?15

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

Мерц: Дзяржава ўсеагульнага дабрабыту фінансава нежыццяздольная12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала4

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць