Усяго патроху66

Беларусам прапаноўваюць ляцець загараць зімой у Кітай. Кірунак называюць самым даступным

Беларускія турфірмы пачалі піярыць новы варыянт адносна таннага пляжнага адпачынку на зімовы перыяд — кітайскі востраў Хайнань. Цэны — ад 700 даляраў на чалавека. 

Фота: старонка ў інстаграме hinantouch

Каб наведаць Хайнань, віза беларусам не патрэбна. Бязвізавы тэрмін знаходжання — 30 дзён. На працягу года можна тройчы без візы наведаць Кітай.

Хайнань знаходзіцца на адной шыраце з Гаваямі, таму ў рэкламе востраў часта называюць «Усходнія Гаваі». Там трапічны клімат, за год бывае 300 сонечных дзён, а купацца можна ў любы час. Вылучаюць сезон дажджоў (пік ападкаў прыпадае на перыяд са жніўня па кастрычнік) і сухі сезон (са снежня па сакавік). Востраў таксама лічыцца адным з унікальных месцаў планеты з-за вельмі чыстага паветра.

Найбольш папулярны горад-курорт — гэта Санья. Як пішуць тураператары, тут адначасова спалучаюцца высокія тэхналогіі і прыгажосць прыроды. Абяцаюць маляўнічыя пейзажы, падземныя тэрмальныя крыніцы, чысты пясок і старажытныя вулканы. Побач ёсць таксама курорты Дадунхай (яго любяць рускія турысты), Хайтанг Бей і Ялонг Бей (самы дарагі і элітны).

Фота: старонка ў інстаграме hinantouch

З цікавага: многія кітайцы пазбягаюць загару, бо і дагэтуль ён для іх лічыцца прыкметай нізкага саслоўя. Таму на пляжы яны часта знаходзяцца ў адзенні, а ў продажы можна знайсці нават спецыяльныя маскі для абароны твару ад уздзеяння ўльтрафіялету.

Усяго ў сарака кіламетрах ад Саньі, каля гары Наньшань (перакладаецца як Паўднёвая Гара), знаходзіцца аднайменная міжнародная зона турызму. Там размяшчаюцца манастыр і парк Багіні Гуаньінь. У адным з храмаў знаходзіцца статуя Гуаньінь, зробленая з чыстага золата. Яна важыць 140 кілаграмаў і занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самая вялікая залатая статуя ў Азіі. 

У тыктоку можна пабачыць шмат відэа са шклянога маста ў парку Ялонг Бэй (ён знаходзіцца ў горадзе Санья). Празрыстая канструкцыя, якая ўражвае турыстаў, пабудавана са звыштрывалага шкла таўшчынёй 30 міліметраў. Працягласць маста складае 400 метраў, а самае яго высокае месца знаходзіцца на вышыні 450 метраў над узроўнем мора. Перад тым, як выйсці на гэты цуд інжынернай думкі, абавязкова адзяваць на ногі бахілы, каб не падрапаць і не запэцкаць шкло.

Яшчэ сярод мясцовых цікавостак адзначаюць парк малпаў, дабірацца ў які трэба па самай доўгай у свеце надводнай канатнай дарозе. У парку жыве каля дзвюх тысяч прыматаў (у асноўным гэта гуанскія макакі). 

Калі паглядзець водгукі турыстаў на Хайнань, то можна пабачыць, што людзей акрамя пляжнага адпачынку цікавіць легендарная кітайская медыцына, дайвінг, а таксама шопінг (дарэчы, тут займаюцца здабычай натуральнага жэмчугу). Сярод такога, што не ўсім падабаецца — спецыфічная нацыянальная ежа.

Але ж самым вялікім мінусам водпуску на Хайнані тураператары называюць доўгі шлях да адпачынку. Згодна з данымі сэрвісу пошуку квіткоў «Авіасэйлс», самы хуткі пералёт з Масквы ў аэрапорт горада Санья доўжыцца 13 гадзін (ёсць перасадка ў Пекіне, якая займае як мінімум паўтары гадзіны). Але ёсць шмат варыянтаў (асабліва сярод бюджэтных), пры якіх пералёт у адзін бок займае адзін-два дні.

«Наша Ніва» звярнулася ў адну з беларускіх турфірмаў, якая прапаноўвае туры ў Кітаі. Высветлілася, што забраніраваць адпачынак на Хайнані ў снежні-студзені можна зыходзячы з бюджэту ад 700 даляраў на чалавека. У гэты кошт уваходзіць пералёт з Масквы, 10 начэй пражывання ў чатырохзоркавым гатэлі і сняданкі.

Тураператар сумленна папярэджвае, што пры такім кошце стыкоўкі пры пералёце хутчэй за ўсё будуць доўгія — ад 8 да 24 гадзін. За хутчэйшы варыянт прапануюць даплаціць 250 даляраў за пару.

У Маскву можна дабірацца самастойна або даплаціць за трансфер у аэрапорт і назад — каштуе гэта 280 беларускіх рублёў з чалавека.

Каментары6

  • Максим Дизайнер
    20.10.2023
    200 рублей на Ласточке + шатл в Шереметьвево. Можно 80 сэкономить.
  • Максим Дизайнер
    20.10.2023
    Можно уезжать и не возвращаться для удаленщиков. Китайская кухня во много раз лучше, диетической. А главное, что она есть, в отличии от памяркоуных драников, и плавающих в свином жире 10 яиц, с блинами на снядак у памяркоуных.
    • Максим Дизайнер
      20.10.2023
      Максим Дизайнер

      Китайская кухня во много раз лучше колхозной

Цяпер чытаюць

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты2

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Упакоўкі фастфуду і старыя тэфлонавыя патэльні — страшэнная пагроза. Але ў Беларусі іх ніяк не ўтылізуюць. Як берагчыся?2

Штадлераўскія цягнікі зноў вымушана мяняюць на савецкія13

Пілот Lufthansa страціў прытомнасць у паветры. Самалёт 10 хвілін ляцеў без кіравання6

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным17

Як выпадковае знаёмства ў гей-клубе скончылася гучным забойствам. Новыя дэталі па справе беларуса, які 25 гадоў таму зарэзаў прадзюсара ў Маскве6

У Беларусі за 5 тысяч рублёў прадаюць 200-рублёвую банкноту. У яе вельмі незвычайны брак1

У ЗША могуць запусціць рэаліці-шоу, дзе імігранты будуць спаборнічаць за грамадзянства3

Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку5

Беларускі ВУП вырас на 2,8 працэнта, але тэмпы запаволіліся1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты2

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць