Усяго патроху

У Вялікабрытаніі асудзілі падлетка з аўтызмам: ён узламаў Rockstar Games, што прывяло да найвялікшай у гісторыі ўцечкі будучай GTA VI

Для такога маштабнага ўзлому падлетку спатрэбіліся толькі смартфон, клавіятура і мыш.

18-гадовы Арыён Куртай. Фота: Бі-бі-сі

Лонданскі суд прызнаў вінаватым 18-гадовага Арыёна Куртая з Оксфарда ў хакерскіх атаках на кампанію Rockstar Games і іншых буйных ІТ-гульцоў. Хлопец быў удзельнікам міжнароднай кіберзлачыннай групоўкі LAPSU$, адказнай у тым ліку за ўзлом такіх кампаній, як Nvidia, Samsung і Microsoft. Судовы працэс цягнуўся сем тыдняў, пасля чаго прысяжныя вырашылі, што Куртай сапраўды вінаваты, нягледзячы на наяўнасць аўтызму.

Пра гэту гісторыю нядаўна расказала агенцтва Бі-бі-сі.

У 2022 годзе Арыён быў арыштаваны па абвінавачанні ў хакерстве. Тады ён і ягоны 17-гадовы сябра скралі амаль 117 тысяч еўра ў некалькіх кліентаў Брытанскай тэлекамунікацыйнай кампаніі ЕЕ, а ўжо пасля вызвалення ўзламалі кампанію Nvidia, за што іх затрымалі ізноў.

Куртай пасля паўторнага арышту жыў у гатэлі Travelodge, дзе за яго вызваленне павінны былі заплаціць заклад, а адной з умоў утрымання была забарона на выхад у інтэрнэт. Менавіта тады хлопец, маючы толькі смартфон, клавіятуру і мыш (што было забаронена) і ўзламаў Rockstar Games. Разам з гэтым ён ад няма чаго рабіць узламаў кампаніі Revolut і Uber.

«Арыён па ўнутранай сувязі даслаў кожнаму супрацоўніку Rockstar Games паведамленне з наступным тэкстам: «Я не супрацоўнік Rockstar, я хакер». Ён паведаміў, што мае ўсе даныя будучай гульні Grand Theft Auto 6 і дадаў, што калі кіраўніцтва кампаніі не скантактуецца з ім у Telegram цягам 24 гадзін, ён пачне публікаваць зыходны код гульні. Аднак у той жа час хлопец пачаў публікаваць 90 геймплэйных відэа GTA 6. У выніку хлопцу пазней узмацнілі рэжым утрымання і трымалі пад вартай да суда», — піша Бі-бі-сі.

Вядучы пракурор па справе хлопца Кэвін Бары распавёў, што Куртай і ягоны сябра не мелі ўстойлівых матываў, таму рабілі гэта як за грошы, так і дзеля забавы. Яны часта пакідалі абразлівыя каментры і спрабавалі шантажаваць супрацоўнікаў кампаній-ахвяр.

Журналістам таксама вядомы той факт, што супольнік Арыёна знаходзіцца пад закладам, а сам хлопец на судовае паседжанне не з’явіўся, бо мае дыягназ аўтызм і псіхіятры палічылі яго няздольным даваць паказанні. Іншыя сябры злачыннай групоўкі LAPSU$ пакуль не затрыманыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінскія беспілотнікі атакавалі Разань — гараць склад Wildberries і НПЗ1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Разань — гараць склад Wildberries і НПЗ

Усе навіны →
Усе навіны

Прахадны бал — 395, конкурс — 13 чалавек на месца. У Мінадукацыі падвялі вынікі залічэння на бюджэт

Даверлівая мінчанка скінула арандатарам з Расіі копію свайго пашпарта. А тыя цішком прадалі яе кватэру коштам $90 тысяч4

«Я бачу, як мой твар пачынае дрыжаць». У беларускі ў Польшчы дыягнаставалі пухліну галаўнога мозгу8

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі21

Расійскую рэкламшчыцу з Мсціслава асудзілі за палітыку1

Вінаградаў зрабіў нарды з хлеба і падарыў Сцяпану Пуцілу2

Лукашэнка: ЗША выдатна разумеюць, што мы можам, а што не2

Сенсацыя ў свеце тэнісу: Сабаленка згуляе ў пары з Джокавічам на US Open5

Беларускі комік Максім Заяц ажаніўся з вядомай расійскай вядучай. На вяселлі яны выйшлі пад «Завіруху»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія беспілотнікі атакавалі Разань — гараць склад Wildberries і НПЗ1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Разань — гараць склад Wildberries і НПЗ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць