Грамадства

Стаў вядомы прысуд бізнэсоўцу з Мазыра, аднаму з найбагацейшых людзей Гомельшчыны. Яго асудзілі за рэпосты ў фэйсбуку

Гомельскі абласны суд 21 жніўня ў закрытым рэжыме вынес прысуд вядомаму ў рэгіёне бізнэсоўцу. За рэпосты ў фэйсбуку 65-гадовы Пятро Старацітараў атрымаў 5 гадоў пазбаўлення волі.

Пятро Старацітараў. Фота: сацыяльныя сеткі

Бізнэсоўца, стваральніка групы кампаній «Лотас» Пятра Старацітарава, супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 6 лютага 2023 года. Блізкі да міліцыі тэлеграм-канал выклаў відэа з яго ўдзелам. Тая ж крыніца паведаміла, што затрыманы «абражаў прэзідэнта», «распальваў сацыяльную варожасць» і «адкажа па строгасці закона», піша Радыё Свабода.

Як стала вядома Свабодзе, нагодай для затрымання Пятра Старацітарава сталі рэпосты, якія ён рабіў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, у гэтым следства і суд убачылі склад крымінальных злачынстваў.

Старацітарава судзілі адразу па некалькіх артыкулах:

  • распальванне варожасці (частка 1 артыкула 130 КК РБ),
  • заклікі да санкцый (ч. 3 арт. 361 КК РБ),
  • паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 367 КК РБ),
  • абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК РБ),
  • дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 КК РБ).

Суддзя Гомельскага абласнога суду Яўген Шаршнёў пакараў абвінавачанага 5 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У СІЗА стан здароўя Пятра Старацітарава значна пагоршыўся. Да затрымання ён меў хранічныя захворванні, у тым ліку бранхіяльную астму і артэрыяльную гіпертэнзію. У СІЗА ў яго здарыўся інсульт. Увесь час да суда ён утрымліваўся ў медычнай частцы СІЗА.

Пятро Старацітараў нарадзіўся ў вёсцы Церахоўка Добрушскага раёна, скончыў універсітэт у Крывым Розе ва Украіне па спецыяльнасці «цывільнае і прамысловае будаўніцтва». Старацітараў на момант заканчэння ВНУ быў адзіны, хто атрымаў чырвоны дыплом.

Пасля вучобы вярнуўся ў Беларусь, працаваў у будаўнічай сферы. У 90-х разам з сябрамі стварыў кампанію «Лотас». У асноўным яна займалася будаўніцтвам, таксама мэблевай вытворчасцю. Кампанія выпускае жалезабетонныя вырабы, газасілікатныя блокі. «Лотас» мае свой кар’ер у Мазырскім раёне і філіялы ў Расіі. Кампанія супрацоўнічала ў тым ліку з Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводам. Да 2016 году Пятро Старацітараў уваходзіў у «Топ-50» самых багатых бізнэсоўцаў гомельскага рэгіёна.

«Ён вельмі адукаваны, кампетэнтны будаўнік і кіраўнік. Забяспечыў людзей працоўнымі месцамі. Раней на прадпрыемстве было 1200 працаўнікоў. Увесь свой час ён аддаваў працы, ад рання да змяркання. Пятро Старацітараў ахвяраваў грошы на будаўніцтва цэркваў. Напрыклад, у вёсцы Перароў Жыткавіцкага раёну. Дапамагаў людзям, і таксама пералічваў грошы на дапамогу жывёлам», — кажа крыніца Свабоды.

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць