Затрыманага ксяндза Антонія Адамовіча асудзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў
Святар некалькі дзён правядзе ў ізалятары.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП) мужчына атрымаў пакаранне і некалькі дзён правядзе ў ізалятары, паведамляе тэлеграм-канал «Права мае».

Яго выклікалі ў сельсавет, дапыталі і забралі тэлефон на праверку. Ксяндза затрымалі 13 жніўня. У плябаніі касцёла правялі ператрус.
Ксёндз Антоній Адамовіч — ураджэнец Гродзеншчыны, выпускнік мясцовай духоўнай семінарыі, пробашч касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску Шчучынскага раёна.
З поўным спісам пераследавання беларускіх святароў у кантэксце палітычнага крызісу можна азнаёміцца тут.
-
Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ
-
Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім
-
Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
Такога нельга нават уявіць у дэмакратычных краінах Еўропы. Каб забраць у чалавека тэлефон, там патрэбна пастанова суда. А запрасіць пастанову суда паліцыя можа толькі у рамках крымінальнай справы і ніяк інакш. Затое ў акупаванай Беларусі кожны малаадукаваны і дурнаваты міліцыянт можа запатрабаваць "телефон на проверку". Маскоўскі канцэнтрацыйны лягер для беларусаў. Яшчэ мяне здзіўляе, што у Беларусі (як і на Расеі) тэлефон і сімку можна набыць толькі прад"явіўшы пашпарт. У Еуропе пашпарт ніхто не пыпае, купіў тэлефон ды сімку і карыстайся на здароў"e.