Грамадства44

Рагачоўская міліцыя прызнала фота прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды «прапагандай экстрэмісцкай дзейнасці»

На фота Дуда зняты на фоне бел-чырвона-белага сцяга. Пратакол аформлены на рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча.

Магчыма, маецца на ўвазе гэта фота з сайта «Рогачев. Онлайн»

Актывіст з Рагачова Дзяніс Дашкевіч ужо год жыве ў Польшчы, але мясцовая міліцыя па-ранейшаму складае на яго пратаколы. Гэтым разам «экстрэмізм» знайшлі ў артыкулах, якія актывіст размяшчаў на сайце «Рогачёв. Онлайн», піша «Радыё Свабода».

У складзеным 31 ліпеня ад імя ўчастковага Віталя Сімакова пратаколе гаворыцца, што актывіст і рэдактар сайта «Рогачёв. Онлайн», будучы ў неўстаноўленым месцы, з 11.06.2021 па 17.07.2023 «размясціў інфармацыйную прадукцыю, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць». Пералічаны публікацыі на сайце, сярод якіх ёсць перадрук матэрыялу Reuters «Прэзідэнт Анджэй Дуда правёў кансультацыі з прэм’ер-міністрам і кіраўніком Міністэрства абароны». Для ілюстрацыі гэтай публікацыі Дашкевіч выкарыстаў здымак Анджэя Дуды на фоне бел-чырвона-белага сцяга.

Як расказаў «Свабодзе» сам Дашкевіч, ён ужо год жыве ў Польшчы. Паводле суразмоўцы, гэта ведаюць у рагачоўскім райвыканкаме, міліцыі і раённай газеце, якая размясціла некалькі артыкулаў з абразамі ў адрас Дашкевіча.

«Але міліцыя ўсё ходзіць на адрас, дзе я жыў у Рагачове. Перад гэтым пратаколам правялі «агляд жытла», шукалі тэхніку. Нічога не знайшлі. Дапытвалі сваякоў: дзе менавіта я жыву, хто яшчэ працуе на сайт «Рогачёв. Онлайн». Хадзілі не толькі да маіх сваякоў і сяброў, але і да прадпрымальнікаў, якія да 2020 года давалі рэкламу на нашым сайце», — дадаў актывіст.

Ён кажа, што не разумее, як прэзідэнт Польшчы можа «прапагандаваць экстрэмісцкую дзейнасць». Паводле інфармацыі Дашкевіча, ціснуць на яго «з падачы мясцовага ідэолага Наталлі Прус».

«Яна напісала скаргу ў пракуратуру, маўляў, на сайце «Рогачёв. Онлайн» ёсць выявы бел-чырвона-белага сцяга. Пракуратура ўгледзела ў гэтым «экстрэмізм», нават у прэзідэнце Польшчы. І ўжо міліцыя на загад пракуратуры склала гэты пратакол. Што тычыцца бел-чырвона-белага сцяга, то на сайце раённай газеты «Свабоднае слова» можна знайсці дзясятак артыкулаў, дзе ёсць гэты сцяг. Ці прыцягнуць раёнку да адказнасці за «экстрэмізм»? — разважае Дашкевіч.

Актывіст з 2017 па 2020 год працаваў дырэктарам Цэнтра культуры ў вёсцы Побалава. Звольнілі Дашкевіча ўвосень 2020-га. У раённай газеце «Свабоднае слова» перыядычна з'яўляюцца артыкулы са зняважлівымі характарыстыкамі ў ягоны адрас.

Каментары4

  • Железный Дровосек
    07.08.2023
    Редкой силы идиоты. Просто записные какие-то,как из учебников.
    Если уровень недоразвитости их главного [....] превратил его в ходячую плешивую карикатуру,то их и подавно.
  • Lolek i Bolek
    07.08.2023
    Рыгачоўская міліцыя хай чакае позву ад Palicja, дзе распавядзе якім чынам у 1939 годзе дзядываевалі апынуліся на terenie Rzeczypospolitej. А дакладней за распальваньне міжэтнічнай варожасьці.
  • Уцечка на Белсаце
    07.08.2023
    Малойца Дуда!!

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі44

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі44

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць