Аўто11

Падпісаны ўказ аб міжнародным аўтастрахаванні. Што змянілася?

Апошнія «Зялёныя карты», выпісаныя беларускімі страхавымі, дзейнічалі да 1 чэрвеня 2023 года. Пасля гэтай даты застрахаваць аўтамабіль для выезду за мяжу можна толькі за мяжой. Але, нягледзячы на гэта, закон патрабаваў мець беларускую «Зялёную карту». 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал «Варшавка Граница Брест-Тересполь»

31 ліпеня Лукашэнка падпісаў Указ № 240 «Аб міжнародным аўтастрахаванні». Уносіць змены ў беларускае заканадаўства давялося праз тое, што з 1 чэрвеня 2023 года больш за 30 еўрапейскіх краін спынілі ўзаемаадносіны з Беларуссю ў міжнароднай сістэме страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў «Зялёная карта».

Тым не менш, згодна з беларускім заканадаўствам, у спісе дакументаў, неабходных для выезду за мяжу на транспартных сродках, зарэгістраваных у Беларусі, значылася «Зялёная карта», якая мусіла быць выпісана менавіта адной з беларускіх страхавых кампаній. Выехаць за мяжу з польскай ці літоўскай было няможна.

Дэ-факта беларускія памежнікі перасталі патрабаваць гэты дакумент яшчэ з 17 мая, калі беларускія страхоўшчыкі прыпынілі афармленне полісаў, але дэ-юрэ такое патрабаванне заставалася. Цяпер яго афіцыйна прыбралі ў законе.

«Указам прадугледжваецца скасаванне для беларускіх аўтаўладальнікаў (кіроўцаў) абавязку прад'яўлення страхавога сертыфіката, які сведчыць пра заключэнне дамовы страхавання «Зялёная карта», пры выездзе з тэрыторыі Беларусі», — гаворыцца ў тэксце ўказа.

Апроч гэтага беларускаму бюро па транспартным страхаванні былі нададзены паўнамоцтвы на ўдзел ад імя Беларусі ў міжнародных сістэмах страхавання (іншых, чым «Зялёная карта»), а таксама на заключэнне пагадненняў аб супрацоўніцтве ў галіне абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.



Каментары1

  • Беларус
    01.08.2023
    АФтар,,,, что ты хотел своим текстом высказать?
    Эту "новость" все знают уже как полгода.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым3

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Усе навіны →
Усе навіны

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

Трамп прапанаваў Дане Уайту, босу UFC, стаць яго новым прэс-сакратаром9

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту62

У Маскве прайшлі самыя масавыя за апошнія гады затрыманні моладзі і падлеткаў3

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць23

Былы дыпламат расказаў пра амбіцыі міністра Максіма Рыжанкова4

З чат-бота Life рассылалі эратычныя выявы — што здарылася?

Армія хакераў сусветнага класу Паўночнай Карэі — сакрэтная зброя, якая ўзламала Binance2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым3

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць