Свет

Дзярждэп ЗША: Прысутнасць ПВК «Вагнер» не пасадзейнічае стабільнасці ў Беларусі

«Рашэнне запрасіць «Вагнер» у Беларусь стала яшчэ адным знакам, што рэжым Лукашэнкі аддае прыярытэт інтарэсам Пуціна перад інтарэсамі свайго народа», — мяркуе прэс-сакратар ведамства. 

Фота: AP

Дзярждэпартамэнт лічыць, што прысутнасць ПВК «Вагнер» у Беларусі, як і ў іншых краінах, не будзе спрыяць стабільнасці. Пра гэта заявіў у чацвер на брыфінгу кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента Мэцью Мілер, адказваючы на пытанне пра ўплыў прысутнасці ПВК «Вагнер» у Беларусі на сітуацыю ў краіне і рэгіёне, як паведамляе ТАСС.

«Як я казаў раней, рашэнне запрасіць «Вагнер» у Беларусь стала яшчэ адным знакам, што рэжым Лукашэнкі аддае прыярытэт інтарэсу Уладзіміра Пуціна перад інтарэсамі свайго народа. Прысутнасць «Вагнера» ніколі не спрыяла стабільнасці, дзе б яны ні былі», — сказаў ён.

«Мы працягнем заклікаць краіны не запрашаць да сябе ПВК «Вагнер» і будзем рабіць захады, каб прыцягнуць «Вагнер» да адказнасці», — дадаў Мілер.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента пры гэтым адзначыў, што не валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне заснавальніка «Вагнер» Яўгена Прыгожына і іншых прадстаўнікоў гэтай групы.

Увечары 23 чэрвеня заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын выступіў у сваім тэлеграм-канале са сцвярджэннямі, быццам па яго падраздзяленнях былі нанесеныя ўдары, і абвінаваціў у гэтым вайсковае кіраўніцтва РФ. Раніцай наступнага дня падраздзяленні ПВК, якія падтрымалі Прыгожына, узялі Растоў і скіраваліся ў бок Масквы. Уладзімір Пуцін у тэлезвароце раніцай назваў дзеянні «Вагнера» здрадай.

Аляксандр Лукашэнка правёў з Прыгожыным перамовы, па выніках якіх ПВК вечарам у суботу развярнула калоны і вярнулася ў палявыя лагеры. Таксама стала вядома, што «вагнераўцы» могуць размясціцца ў Беларусі. У сераду Прыгожын прылятаў у Мінск.

Каментары

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Былы ўдзельнік пратэстаў з Бабруйска, які пазней высмейваў «збеглых» і хваліў Расію, загінуў на вайне ва Украіне14

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

Тэлевышкі ў Беларусі: украінскі эксперт растлумачыў, чаму маякі на іх складаней заглушыць, чым GPS5

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам22

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць11

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА7

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць