Свет22

Збіты вагнераўцамі самалёт Іл-22М негатыўна паўплывае на аперацыі арміі РФ і маральны дух лётчыкаў — брытанская разведка

Брытанская разведка мяркуе, што страта некалькіх адзінак авіяцыі падчас мяцяжу ПВК «Вагнер» ​​дэмаралізавала расійскія ПКС, і канстатуе доўгатэрміновыя негатыўныя наступствы для расійскай авіяцыі праз тое, што быў збіты Іл-22М.

Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі аб расійска-ўкраінскай вайне ад 29 чэрвеня, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Разведка нагадвае паведамленне аб тым, што 24 чэрвеня вагнераўцы падчас мяцяжу збілі некалькі расійскіх вайсковых верталётаў і паветраны камандны пункт Іл-22М.

«Іл-22М — складнік адносна невялікага паветранага флоту колькасцю да 12 самалётаў, якія актыўна выкарыстоўваліся як для камандавання, так і для радыёрэлейных задач. Гэтыя спецсамалёты да гэтага часу ігралі ключавую ролю ў кіраўніцтве расійскімі сіламі ў вайне супраць Украіны. Як асабліва каштоўныя, яны дзейнічалі з бяспечнай зоны расійскай паветранай прасторы, далёка па-за зонай дасяжнасці ўкраінскіх сістэм СПА», — адзначае разведка.

Аналітыкі мяркуюць, што страта гэтага самалёта негатыўна адаб'ецца на далейшых дзеяннях сіл РФ у паветры і на зямлі.

«У кароткатэрміновай перспектыве псіхалагічны шок ад страты такім чынам такой колькасці лятальных апаратаў амаль дакладна ўдарыць па маральным духу ПКС.

У доўгатэрміновай перспектыве ёсць імавернасць, што для бяспечнага кіравання тым флотам, што застаецца, аб'ём задач давядзецца скараціць, у параўнанні з бягучым. А гэта, магчыма, паўплывае на здольнасць Расіі каардынаваць свае сілы, асабліва падчас аперацый высокай інтэнсіўнасці», — адзначаюць у аглядзе.

На борце Іл-22М было 10 чалавек. Усе яны загінулі. 

Каментары2

  • mikola
    29.06.2023
    idyioty....pa *svaim* bili...vos i zbili....
  • Охх
    29.06.2023
    Брытанскія вучоныя сказалі... тое ж і з брытанскай выведкай

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць