Надвор'е33

Віншуем! Замаразкі нарэшце адступілі. Вяртаецца лета

Але зноў без дажджынкі. Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на 6—8 чэрвеня. 

Фота: «Наша Ніва»

У аўторак без ападкаў. Ноччу +3..+ 9°С, па поўдні месцамі да +11°С; максімальная тэмпература днём +21..+27°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца. У Мінску +6..+8°С, удзень +22..+24°С.

7 чэрвеня, у сераду, у асноўным без ападкаў, толькі днём месцамі па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы ад + 6°C па паўночным усходзе да +13°C па поўдні, днём +22..+29°С. У Мінску ўначы +8°С, удзень нават да +27°С.

У чацвер таксама без ападкаў, толькі днём месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы +8..+ 14°С, днём + 22..+28°С. У Мінску да +26°С.

Такое цёплае надвор'е захаваецца да канца тыдня.

Каментары3

  • зімбаба
    05.06.2023
    каго вы там віншуете?

    жара. отвратительно. фу
  • mikola
    05.06.2023
    Ni da vinshavannjau ! Lepei  apadki sa snegam  !
  • Жвір
    05.06.2023
    Гэта нестабільнае пацяпленьне, ды й запаздалае. Дзе яно было, калі сады цьвілі ? А цяпер што? ну, хіба мо пясок на пляжы грэць? Ветру няма, поўны калм, сонечна. Мора такое прыгожае, прыцягальнае, заманлівае, а ў ваду ня ўлезьці, халодная, +12С. Летась гэтым часам вада ў моры ўжо +18С была, і пры гэтым пуста, нікога, раздзяваўся ды лез плаваць, нават плаўкі ня браў, камфортна было.

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму3

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць