Украіна паведаміла пра падазраванага ў расстрэле мірных жыхароў у Бучы. Гэта расійскі вайсковы наводчык-аператар
У сераду офіс Генеральнай пракуратуры Украіны паведаміў пра падазраванага, які, паводле версіі следства, расстраляў мірных жыхароў у двух цывільных аўтамабілях. Гэта адбылося ў Бучы Кіеўскай вобласці ў сакавіку 2022 года падчас расійскай акупацыі.

Генпракуратура сцвярджае, што гэта 24-гадовы расійскі вайсковец, намеснік камандзіра, наводчык-аператар БМД-2 з бартавым нумарам 111, які служыў у 76 гвардзейскай дэсантна-штурмавой Чарнігаўскай дывізіі ПДВ РФ, піша Бі-бі-сі.
Яму інкрымінавана парушэнне законаў і звычаяў вайны, спалучанае з наўмысным забойствам (ч. 2 арт. 28, ч. 2 арт. 438 КК Украіны).
Па даных следства, раніцай 5 сакавіка 2022 года па ўказанні камандзіра калона баявых машын расійскай арміі пачала рух з тэрыторыі дзіцячага лагера «Прамяністы» ў напрамку лясной зоны каля вёскі Здзвіжаўка.
Маршрут пралягаў па вуліцы Леха Качыньскага да горада Буча. Насустрач вайсковай калоне выехалі два аўтамабілі з мірнымі жыхарамі, у тым ліку з двума дзецьмі. Па загадзе расійскіх камандзіраў быў адкрыты агонь з 30 мм аўтаматычнай гарматы 2А42 па транспартных сродках, сцвярджаюць украінскія следчыя.
Чатыры чалавекі атрымалі смяротныя раненні: маці, двое малалетніх дзяцей і іх сусед, — іншыя былі параненыя.
Зараз вядуцца працэсуальныя дзеянні па прыцягненні да адказнасці іншых саўдзельнікаў ваеннага злачынства.
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары