Грамадства55

Халатран пра тое, што ў штабе Бабарыкі рабіў Васкрасенскі і ці магла б Калеснікава стаць прэзідэнтам

Пра Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву і стаўленне да Юрыя Васкрасенскага распавёў колішні кіраўнік руін-бара ОК16, экс-палітвязень Лявон Халатран у чарговым выпуску нашага ютуб-канала «ТОК».

Лявон Халатран Лонид Халатран Lyavon Khalatran
Лявон Халатран у інтэрв'ю на ютуб-канале «Ток». Скрын відэа

Пра знаёмства з Віктарам Бабарыкам

Вядома, што руін-бар ОК16 — праект Белгазпрамбанка. Гэта была асабістая ініцыятыва Віктара Бабарыкі. Ён курыраваў гэты праект.

Лявон Халатран адзначае, што не быў блізка знаёмы з Віктарам Бабарыкам, але падкрэслівае:

«Тое, як ён ставіўся да культурнага жыцця, мне падабалася. Было відавочна, што мэты яго мецэнацтва вельмі беларускацэнтрычныя. Гэта і вяртанне карцін ураджэнцаў Беларусі, і праект ОК16, «АРТ Карпарэйшын», фонд «Шанс».

Лявон згадвае, што не мог уявіць, што Бабарыка будзе балатавацца ў якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах. «Калі ён пра гэта абвясціў, для мяне гэта быў сюрпрыз. Хаця я ўпэўнены, што Маша Калеснікава пра гэта ведала раней, чым усе астатнія. Таму што я бачыў напярэдадні яе ўзбуджаны стан, але не зразумеў, што адбываецца.

Спачатку з'явілася інфармацыя пра Цапкалу. Усе, у тым ліку і я, падумалі, што гэта спойлер. Усім проста смешна. А потым я ўбачыў пост Віктара Дзмітрыевіча. Я памятаю, я проста сядзеў у бары ля барнай стойкі. Побач са мной быў сябар. Мы пілі каву, размаўлялі. Быў каранцін, і ў нас было вельмі мала работы.

Я памятаю сваю першую думку, калі ўбачыў пост: «Усё. ОК16 п****ц», — згадвае Халатран.

Праз некалькі хвілін Лявону пазваніла Марыя Калеснікава і прапанавала далучыцца да працы ў штабе.

Халатран згадвае, што Марыя Калеснікава пачынала працаваць у ОК16 з культурнымі праектамі з Германіяй. Яна стварыла своеасаблівы «культурны мост» паміж дзвюма краінамі. Вазіла дзеячаў культуры з Германіі ў Беларусь.

«З самага пачатку ў ОК16 у нас з ёю былі сяброўскія адносіны. У пэўны момант Машы прапанавалі ўзначаліць некамерцыйную арганізацыю, якая ўваходзіла ў склад ОК16 і займалася культурнымі праектамі. Папярэдняя кіраўніца не вельмі з гэтым спраўлялася. Гэтая дзяўчынка сышла і неабходна было знайсці кіраўніка. Нехта прапанаваў звярнуцца да Машы. У мяне спачатку быў скепсіс, бо яна жыла ў Германіі. Ёй прапанавалі. Яна агучыла свае ўмовы. Потым спыталі ў Віктара Дзмітрыевіча. Ён таксама быў не супраць.

Яна прыехала. Яны сустрэліся. У іх адбыўся мэтч культурны. Таму што вельмі шмат пыталіся: «А можа, у іх там нешта ёсць? Можа, яны муцяць».

Лявон згадвае, што з прыходам Марыі Калеснікавай усё стала вельмі хутка мяняцца. Адзначае, што яна як менеджар «вельмі хваткая, дакладная, ідзе да мэты планамерна, не баіцца ісці на канфлікт з людзьмі, якія перашкаджаюць гэтай мэце. Яна робіць гэта, не зневажаючы чалавека, а проста строгай пазіцыяй. Яна развіталася з некалькімі людзьмі, якія былі не да месца ў гэтым праекце».

Лявон разглядае ўчынак Марыі Калеснікавай з разрывам пашпарта з розных пазіцый.

«Гэта можа быць нешта тыпу перформансу, нейкага акцыянізму. З мастацкага пункту гледжання, вельмі крута. І як учынак публічнай асобы гэта суперсмела. Але ў любым выпадку, гэта суперпавага з майго боку. Таму што гэта ўчынак чалавека. Яна наўмысна ідзе на вялікую небяспеку, проста страшэнную, ахвяруючы сваім жыццём, гэта дарагога каштуе».

Калеснікава магла б быць прэзідэнтам?

На думку Лявона, Марыя Калеснікава лепш падышла б на пасаду міністра культуры. А на пасадзе прэзідэнта ён бачыў Віктара Бабарыку, бо яму падабаўся яго «эканамічны бэкграўнд» і яму больш імпануе, калі кіраўніком зʼяўляецца чалавек, які «сістэмна разумее, як гэта ўсё працуе, мае веды, досвед кіравання вялікімі структурамі». Ён удакладняе: 

«Калі чалавек без такога досведу трапляе да руля такой вялікай арганізацыі, як краіна, то яму спатрэбіцца час, каб нейкія веды атрымаць. А час ідзе. Таму мне здавалася, што найбольш адпаведным быў Віктар Дзмітрыевіч. Але калі выбіраць паміж Марыяй Калеснікавай і Аляксандрам Лукашэнкам, то, зразумела, Марыя Калеснікава».

Лявон Халатран адзначыў, што аддаў бы свой голас за Марыю Калеснікаву, калі б быў выбар паміж ёю і Святланай Ціханоўскай ці Сяргеем Ціханоўскім.

Стаўленне да Васкрасенскага

Халатран адзначае, што не памятае, калі Юрый Васкрасенскі зʼявіўся ў штабе: «Я пра яго даведаўся, калі ўжо сядзеў. Там проста была вялікая маса людзей. Я ніколі яго ў жыцці не бачыў. Ён адносіўся да тых людзей, якія «працуюць у полі».

Лявон заўважае, што прыкладна ўяўляе, што магло прымусіць Васкрасенскага так сябе цяпер паводзіць, але гэта не азначае, што ён яго паважае:

«Мне яго вельмі шкада, як і Пратасевіча. Я ім не зайздрошчу. Але гэта не азначае, што я буду да іх добра ставіцца. Я бачу іншы ўчынак Марыі Калеснікавай. Жанчына, прабачце, парвала пашпарт і села ў турму. У нашым патрыярхальным свеце гэта нешта значыць. Яна зрабіла мужны ўчынак».

Дзень выбараў і пасля

Па ўспамінах Лявона, з ранку 9 жніўня ішла арганізацыя зоны для СМІ. Затым супрацоўнікі штаба спрабавалі ва ўмовах адсутнасці інтэрнэту атрымліваць нейкую інфармацыю.

«Мы не разумелі, што рабіць. Тыпу, вакол ходзяць натоўпы людзей, страляюць. Нешта адбываецца, а мы сядзім у офісе. Не разумеем, што будзе. Зараз уварвуцца мянты ці зараз пераможа рэвалюцыя».

Ноч 9 жніўня, як згадвае Халатран, валанцёры штаба Бабарыкі спалі на падлозе ў офісе. Ранкам схадзілі да Лявона дахаты паесці і вярнуліся. Увесь дзень 10 чысла правялі ў офісе, спрабуючы апрацоўваць пратаколы, якія да іх даходзілі.

«Я спрабаваў наладзіць працу 15 чалавек, якія прыйшлі як валанцёры. Неабходна было падключыць іх да інтэрнэту, распавесці, як усталяваць VPN. Так праляцела 10-е чысло. Нас экстранна сабралі ў офісе. Абвясцілі, што мы засталіся адны. Да гэтага быў жаночы трыумвірат. Ціханоўская і Цапкала зʼехалі. Вырашана, што працуем далей і робім што можам».

Праз некаторы час, як згадвае Халатран, было паведамлена, што неабходна тэрмінова пакінуць офіс, могуць прыехаць іх затрымліваць. І ўсе разбегліся.

«Я пайшоў з дзвюма сяброўкамі да сябе дадому. У ноч з 10 на 11 я сазвоньваўся, даведваўся, што дзе адбываецца. Ранкам мы спакойна ўсталі. Памятаю, я яшчэ з сяброўкай сазваніўся і мы абмяркоўвалі, што, хіба канец, усё прайграна. Мы выйшлі з дому. У мяне ў адной руцэ быў тэлефон, а ў другой пакет са смеццем. І тут рэзка спыняецца машына і з яе выскокваюць мянты з пісталетамі. Я думаю: «Ну вось яно і адбылося».

Лявон падкрэслівае, што прыехалі менавіта за ім. Яго сябровак узялі за кампанію. Ён лічыў, што будзе адміністрацыйнае пакаранне. І што пасля, як звычайна, усё супакоіцца, як гэта бывала пасля папярэдніх выбараў:

«Я зноў пачну займацца сваімі барамі. Ну і хрэн з ім. Затое мы паспрабавалі. Весела было».

Глядзіце цалкам:

Каментары5

  • дайвінг
    15.05.2023
    "«Калі ён пра гэта абвясціў, для мяне гэта быў сюрпрыз. Хаця я ўпэўнены, што Маша Калеснікава пра гэта ведала раней, чым усе астатнія."

    "Было відавочна, што мэты яго мецэнацтва"

    для таго, хто сабраўся ў прэзідэнты амерыканскага абразца, гэта проста... як гэта называецца? дадатковыя баллы і слюні ад элехтарату
  • мясцовы2
    15.05.2023
    "Ну і хрэн з ім. Затое мы паспрабавалі. Весела было".
    Канцэнтрат безадказнасьці ў адным сказе.
    Гэтым людзям не месца ў палітыке, тамушта такія не маюць права вырашаць лёсы іншых.
  • Прахожы
    15.05.2023
    Для чалавека не існуе ні Дашкевіча, ні Севярынца, ні Бяляцкага, прабеларускія пазіцыя якіх не выклікае сумненняў. Затое незразумелая Калеснікава гадзіцца і на міністра культуры, а можа і на прэзідэнта. "Рускі мір", толькі не з Пуціным і Прыгожым, а з "харошымі рускімі" са знакам качаства.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка9

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі навучымся паважаць чужую працу?» У Мінскай вобласці з поля скралі банеры згушчонкі, якімі ўпрыгожвалі рулоны саломы6

Аляксандр Вучыч выключыў Беларусь са складу Еўропы8

У Мінску затапіла трамвайныя рэйкі на праспекце Машэрава

Бацька забіў сына-геймера падчас сваркі з-за гульні ў «Танкі», і яму амаль нічога за гэта не было2

Былой зняволенай па справе Tut.by, у якой на фронце ва Украіне загінуў сын, сабралі грошы за лічаныя гадзіны

«Еўраопт», «Хіт!» і «Грошык» будуць прадаваць «Сваё»11

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным15

Nestlé звольніла свайго генеральнага дырэктара за раман з падначаленай10

Еўрапейскім чыноўнікам рассылаюцца паведамленні ад фэйкавага Ціханоўскага13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка9

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць